Мезенцаў анансаваў зніжэнне кошту роўмінгу паміж Беларуссю і РФ — адмяніць яго збіраліся яшчэ ў 2017 годзе
7 чэрвеня, Позірк. Пытанне скасавання або істотнага зніжэння кошту роўмінгу на перадачу звестак у мабільных сетках Беларусі і Расіі можа быць вырашанае “найбліжэйшым часам”, заявіў ТАСС на палях Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму (ПМЭФ) дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў.
“Справа, перш за ўсё, за адказам беларускіх аператараў, расійскія аператары частку свайго шляху ўжо прыкметна прайшлі. Перакананы ў тым, што напярэдадні пасяджэння Савета міністраў Саюзнай дзяржавы, як і Вышэйшага дзяржсавета ў лістападзе — снежні, мы пачуем ад аператараў, якія забяспечваюць нашу сувязь, інтэрнэт-трафік, што пытанне вырашанае. Веру, што так будзе”, — сказаў Мезенцаў.
Паводле яго слоў, за апошні час расійскія і беларускія аператары “змаглі прыйсці да зніжэння кошту хвіліны размовы па розных фарматах тарыфу ў 26 разоў”.
Рэзалюцыя Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы аб адмене роўмінгу была прынятая 30 чэрвеня 2017 года. Пытанне ўзаемнай адмены роўмінгу абмяркоўвалася больш за восем гадоў.
У мінулым годзе расійскі бок паведамляў пра намер краін адмяніць роўмінг з 1 красавіка, але ў той дзень была адменена толькі аплата ўваходных званкоў.
9 лістапада 2023 года на той момант дэпутат Палаты прадстаўнікоў Генадзь Давыдзька назваў “нікчэмным на самай справе пытаннем” адмену роўмінгу ў Саюзнай дзяржаве.
“Інтэграцыя ў нас ідзе імкліва, вельмі магутна, [роўмінг] адменіцца з часам, — сказаў Давыдзька. — Але пакуль неабходна гэтыя вось капеечкі неяк плаціць. Гэта неістотна і па вялікім рахунку не ўплывае ні на якія бюджэты вяшчаючых кампаній, ні на бюджэты асобнага чалавека”.
Аб планаванай адмене роўмінгу на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 24 траўня пасля перамоў у Мінску з Аляксандрам Лукашэнкам.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаБелстат: Даўгі прадпрыемстваў за год выраслі на 20,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ПалітыкаПамілаванне палітвязняў не кажа пра змену палітыкі Лукашэнкі — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала з прэм’ер-міністрам Нідэрландаў непрызнанне выбараў у БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+