ТРВОД: Аднагадовае дзіця ў Гомельскай вобласці патанула падчас гульні з мячом
30 чэрвеня, Позірк. Хлопчык 2023 года нараджэння патануў у Ельскім раёне падчас гульні з мячом, паведаміў 30 чэрвеня тэлеграм-канал ТРВОД Гомельскай вобласці.
“Малы самастойна гуляў на падворку дома з мячом паблізу басейна. У нейкі момант мяч упаў у басейн, дзіця палезла за ім і звалілася ў ваду. Бацькі неадкладна сталі праводзіць сардэчна-лёгачную рэанімацыю і паведамілі ў хуткую дапамогу”, — гаворыцца ў паведамленні.
Хуткая забрала дзіця ў бальніцу, дзе “яму канстатавалі смерць”, удакладняе ТРВОД.
Аб гібелі аднагадовага дзіцяці ў аграгарадку Млынок Ельскага раёна паведамлялася ў сутачнай зводцы МНС 30 чэрвеня.
Адзначалася, што надзіманы басейн, у якім патануў хлопчык, мае 1,8 метра ў дыяметры і 45 см у вышыню.
Усяго ў зводцы гаварылася аб чатырох патанулых за мінулыя аператыўныя суткі (з 06: 00 да 06: 00).
Пенсіянер 1961 г.н. патануў у возеры Аляксандраўскае каля вёскі Аляксандраўка Жлобінскага раёна (Гомельская вобласць).
У рацэ Рыбчанка каля вёскі Раёўка Маладзечанскага раёна (Мінская вобласць) супрацоўнікамі МНС знойдзена цела мужчыны 1979 г.н.
Мужчына 1951 г.н. выняты з возера Нарач каля вёскі Чараўкі Мядзельскага раёна (Мінская вобласць).
Акрамя гэтага, ведамства паведамляе аб знікненні ў Мазыры (Гомельская вобласць) падлетка 2009 г.н.
Аб выяўленні на беразе ракі Прыпяць яго асабістых рэчаў стала вядома 30 чэрвеня ў 00:57.
“Для пошукавых работ задзейнічана 8 адзінак тэхнікі і 18 чалавек, з іх 6 адзінак тэхнікі і 13 работнікаў МНС. Хлопчык не знойдзены, пошукі працягваюцца”, — адзначылі ў МНС.
Паводле ўдакладненых звестак ведамства, за суткі ў Беларусі патанула шэсць чалавек.
Паведамляецца пра смерць у Кобрынскім раёне (Брэсцкая вобласць) мужчыны 1999 г.н.
“Паводле папярэдняй інфармацыі, маладыя людзі адпачывалі на беразе возера Каташы, скакалі ў ваду з прывязанай да дрэва вяровачнай тарзанкі. У нейкі момант адзін з іх не вынырнуў. Кампанія забіла трывогу: сталі шукаць. Знайшлі мужчыну на адлегласці каля двух метраў ад берага на глыбіні. Да прыбыцця брыгады хуткай яму аказвалі першую медыцынскую дапамогу. Медыкі канстатавалі смерць мужчыны”, — падкрэсліваецца ў рэлізе ведамства.
Паводле інфармацыі МНС, месца, дзе адбылася трагедыя, для купання не абсталяванае.
На прэс-канферэнцыі 12 чэрвеня спікер МНС Яўген Бараноўскі паведаміў, што з пачатку купальнага сезона, які афіцыйна пачаўся 1 траўня, у Беларусі на водах загінула 50 чалавек, з іх чацвёра дзяцей.
Ён акцэнтаваў увагу на адказнасці бацькоў за бяспеку дзяцей, рэгламентаваную пастановай Саўміна ад 18 жніўня 2023 года № 543 “Аб ахове жыцця людзей на водах”, якая забараняе дзецям да 14 гадоў наведваць вадаёмы без суправаджэння дарослых, а дзяцей да шасці гадоў рэкамендаваў “трымаць на адлегласці выцягнутай рукі, не выпускаць з віду”.
“Дзеці тонуць моўчкі <…>, хутка сыходзяць пад ваду, часам нават незаўважна для навакольных, нават калі там ёсць шмат людзей якія плаваюць побач”, — канстатаваў ён.
Паводле звестак ТРВОД, у 2023 годзе ў Беларусі патанула 339 чалавек — на 12,2% менш, чым у 2022-м.непаўналетніх загінула на вадзе 21 — годам раней 25 (-16%).
Паведамлялася, што 55,2% загінулых (187 чалавек, у тым ліку два падлеткі) знаходзілася ў стане алкагольнага або наркатычнага ап’янення.
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаБелстат: Даўгі прадпрыемстваў за год выраслі на 20,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ПалітыкаПамілаванне палітвязняў не кажа пра змену палітыкі Лукашэнкі — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка