Ліквідуюцца яшчэ чатыры спартыўныя арганізацыі
30 чэрвеня, Позірк. Пазовы аб ліквідацыі чатырох спартыўных грамадскіх арганізацый пададзеныя органамі юстыцыі ў судовыя інстанцыі, вынікае з рапісання пасяджэнняў на партале электроннага судаводства.
10 ліпеня Мінскі абласны суд разгледзіць заявы Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінаблвыканкама аб ліквідацыі футбольных клубаў “Нёман-Агра” і “Забудова-ХХІ стагоддзе”.
Клубы былі заснаваныя адпаведна ў 2013 і 2012 гадах у Стоўбцах і Маладзечанскім раёне. Удзельнічалі ў ніжэйшых дывізіёнах чэмпіянату Беларусі.
Гэты ж суд 12 ліпеня разгледзіць пазоў Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі грамадскага аб’яднання “Беларуская федэрацыя паўэрліфтынгу”.
Арганізацыя заснаваная ў 1994 годзе для развіцця і папулярызацыі віду спорту.
Сутнасць паўэрліфтынгу заключаецца ў працы атлетаў са снарадамі цяжкай вагі, у асноўным са штангай.
10 ліпеня ў Віцебскім абласным судзе будзе разгледжаная заява Мінюста аб ліквідацыі грамадскага аб’яднання “Беларуская федэрацыя спорту чанбара”.
Федэрацыя заснаваная ў 2016 годзе з мэтай “аб’яднання намаганняў для ўдасканалення і далейшага развіцця спорту чанбара ў Беларусі, яго папулярызацыі сярод насельніцтва”.
Чанбара — японскі від спорту, паўстаў у другой палове 20 стагоддзя на базе спаборніцтваў самураяў. Уяўляе сабой поўнакантактнае фехтаванне на нетраўматычных імітацыях халоднай зброі.
Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаБелстат: Даўгі прадпрыемстваў за год выраслі на 20,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ПалітыкаПамілаванне палітвязняў не кажа пра змену палітыкі Лукашэнкі — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала з прэм’ер-міністрам Нідэрландаў непрызнанне выбараў у БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+