ЗША: Беларусы заслугоўваюць магчымасць самастойна выбіраць сваю будучыню
3 ліпеня, Позірк. Людзі, якія жывуць у Беларусі, і тыя, хто апынуўся ў выгнанні, вымушана пакінуўшы ззаду свае жыцці і блізкіх, заслугоўваюць магчымасці самастойна выбіраць сваю будучыню, адзначыў ад імя ЗША дзяржаўны сакратар Энтані Блінкен, віншуючы 3 ліпеня беларускі народ з афіцыйным Днём незалежнасці.
Звяртаючыся да беларусаў, якія імкнуцца дапамагчы “пабудаваць свабоднае ад гвалту і рэпрэсій грамадства”, амерыканскі чыноўнік падкрэсліў, што іх “адданасць справе забеспячэння лепшага жыцця для свайго народа” натхняе.
“Мы шануем мужнасць 1.500 беларускіх палітвязняў, якія апынуліся ў няволі толькі за тое, што яны спрабавалі скарыстацца свабодамі, якія мусіць даваць незалежнасць, — адзначыў Блінкен. — Мы заклікаем да іх безумоўнага вызвалення, і нашы думкі ў гэты дзень асабліва з іх блізкімі”.
“Мы падтрымліваем тых, хто асвятляе шлях да незалежнай, дэмакратычнай і суверэннай Беларусі, і будзем працягваць падтрымліваць іх галасы, пакуль яны мужна перажываюць гэтыя цяжкія часы”, — падкрэсліў дзяржсакратар ЗША.
У 1991–1996 гадах Дзень незалежнасці Беларусі быў прымеркаваны да даты прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце — 27 ліпеня. У выніку ініцыяванага Аляксандрам Лукашэнкам рэферэндуму галоўнае дзяржаўнае свята перанеслі на 3 ліпеня — дзень вызвалення Мінска ад гітлераўскай акупацыі ў 1944 годзе. Селета адзначаецца 80-я гадавіна вызвалення.
- ЭканомікаУраджайнасць памідораў у цяпліцах зніжаецца ў гадавым выражэнні восем месяцаў запар — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаБелстат: Даўгі прадпрыемстваў за год выраслі на 20,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка