Мінск 02:01

Беларускія студэнты абмеркавалі праблемы з МЗС Польшы, кіраўніцтвам праграмы Каліноўскага

Фота: "Парламенцкі канал"

10 ліпеня, Позірк. Праблемы беларускіх студэнтаў абмеркавалі ў Сенаце Польшчы на сустрэчы, арганізаванай віцэ-спікерам верхняй палаты парламента Міхалам Каміньскім, паведамляе “Парламенцкі канал”.

З дэлегацыяй беларускіх студэнтаў, якія навучаюцца ў Польшчы, правялі перамовы намесніца міністра замежных спраў Ганна Радван, дырэктар стыпендыяльнай праграмы імя Кастуся Каліноўскага Ян Маліцкі.

Паведамляецца, што на сустрэчы абмяркоўваліся тэмы “вызвалення стыпендыятаў праграмы Каліноўскага ад аплат за навучанне ў польскіх універсітэтах, магчымасці для беларускіх студэнтаў выдаваць візавыя запрашэнні для сваіх сем’яў, праблемы з выдачай апастыляў для неабходных дакументаў у Беларусі”.

Паводле інфармацыі рэсурса, бакі дамовіліся “арганізаваць сустрэчу на высокім узроўні з прэзідыумам Канферэнцыі рэктараў польскіх універсітэтаў”. Сцвярджаецца, што МЗС Польшчы “працуе ў кірунку спрашчэння працэдур для беларусаў”.

У Польшчы пражывае больш за 300 тыс. беларускіх грамадзян, у краіне навучаецца звыш 12 тыс. студэнтаў з Беларусі.

Падзяліцца: