Беларусі патрэбны свае сацсеткі і пошукавік, лічыць кіраўнік “БелХард”
15 ліпеня, Позірк. Для Беларусі, як і для любой іншай краіны свету, “важным з’яўляецца захаванне лічбавага суверэнітэту”, заявіў генеральны дырэктар кампаній “БелХард Дэвелапмент” і “БелХард Груп” Ігар Мамоненка 15 ліпеня ў Мінску на прэс-канферэнцыі, прысвечанай 30-годдзю газеты “Компьютерные вести” (“Кампутарныя весткі”).
Мамоненка з’яўляецца дырэктарам аднайменнага інтэрнэт-медыя, у якое эвалюцыянавала гэтае выданне.
Паводле яго слоў, беларускія дзеці “карыстаюцца ў асноўным замежнымі рэсурсамі”, аднак неабходна, каб “у фармаванні свядомасці — асабліва дзяцей — удзельнічалі мясцовыя рэсурсы”.
“У нас павінна быць уласная сацыяльная сетка, у нас павінен быць уласны пошукавік, — адзначыў спікер. — Стварыць а-ля “ЦікТок”… Так, на яго стварэнне былі выдаткаваныя дзясяткі мільярдаў. Але паўтарыць гэта можна за некалькі мільёнаў. Змагацца за тое, які кантэнт трапляе ў душы (усё адно, дзяцей ці дарослых), вельмі важна. Каб ён не разбураў душу чалавека, выхоўваў у ім агульначалавечыя каштоўнасці. Тут мы мусім працаваць”.
“БелХард” — адна з найстарэйшых беларускіх кампаній, якія займаюцца высокімі тэхналогіямі.
Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”
- ГрамадстваТРВОД чакае, што на Вадохрышча ў вадаёмы акунецца 300 тыс. чалавекМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУраджайнасць памідораў у цяпліцах зніжаецца ў гадавым выражэнні восем месяцаў запар — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка