Новы суд над палітвязнем Дашкевічам пачнецца 17 ліпеня
15 ліпеня, Позірк. Суд Першамайскага раёна Мінска 17 ліпеня пачне працэс па справе былога лідара арганізацыі “Малады фронт” Дзмітрыя Дашкевіча, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Яго абвінавачваюць па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх).
Весці працэс будзе суддзя Анастасія Кулік.
Аб узбуджэнні гэтай справы за два месяцы да вызвалення Дашкевіча, 3 траўня, паведаміла ягоная жонка Анастасія. У студзені яна заяўляла, што баіцца за жыццё і здароўе мужа.
25 траўня стала вядома пра узбуджэнне ў дачыненні да актывіста яшчэ адной справы — па ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі, учыненае асобай, асуджанай за цяжкае або асабліва цяжкае злачынства або якая дапусціла асабліва небяспечны рэцыдыў).
11 ліпеня 2023 года Дашкевіч павінен быў выйсці на волю пасля паўтара года пазбаўлення волі за ўдзел у акцыі пратэсту 23 жніўня 2020 года (арт. 342 КК). Яго не вызвалілі, паколькі была ўзбуджаная новая крымінальная справа — за “злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы” (ч. 1 арт. 411 КК).
19 кастрычніка суддзя Таццяна Дзеравянка з суда Барысаўскага раёна (Мінская вобласць) прызнала актывіста вінаватым па гэтым артыкуле і прыгаварыла да аднаго года пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму. Для Дашкевіча гэты крымінальны тэрмін стаў чацвёртым.
Двума месяцамі пазней, 19 снежня, Менскі абласны суд не задаволіў апеляцыйную скаргу на новы прысуд.
Наста Дашкевіч у ліпені 2022 года разам з мужам была асуджаная па арт. 342 КК (3 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу).
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаБелстат: Даўгі прадпрыемстваў за год выраслі на 20,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ПалітыкаПамілаванне палітвязняў не кажа пра змену палітыкі Лукашэнкі — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала з прэм’ер-міністрам Нідэрландаў непрызнанне выбараў у БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+