БАЖ: На журналіста Панкаўца заведзеная крымінальная справа за “сувязь з каліноўцамі”
25 ліпеня, Позірк. У дачыненні да журналіста Змітра Панкаўца распачатая крымінальная справа, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Адзначаецца, што ў чэрвені па месцы рэгістрацыі Панкаўца ў Барысаўскім раёне (Мінская вобласць) быў праведзены ператрус.
“[Сілавікі, якія прыбылі з ператрусам] афіцыйна прадставіліся супрацоўнікамі Следчага камітэта, хоць у мяне ёсць здагадка, што гэта быў не Следчы камітэт. Пры гэтым, як я ведаю, прыехалі па мяне не з Барысава, а з Мінска”, — паведаміў БАЖ Панкавец.
У выніку ператрусу нічога не канфіскавана.
Паводле слоў журналіста, сілавікі паказалі панятым дакумент з інфармацыяй аб узбуджэнні справы. Паводле якога артыкула высунутае абвінавачванне, невядома.
“Справа нібыта за сувязь з каліноўцамі. Я сапраўды асвятляў гэтую тэму і шмат пісаў пра байцоў палка Каліноўскага ва Украіне. “Госці” таксама прасілі перадаць, што чакаюць мяне ў Беларусі і “грэюць кайданкі” для мяне. Пакуль ніякага развіцця сітуацыі не было”, — сказаў журналіст.
Зміцер Панкавец у журналістыцы амаль 20 гадоў, працаваў у выданнях “Наша Ніва” і “Радыё Свабода”, неаднаразова быў лаўрэатам журналісцкай прэміі “Вольнае слова”.
У снежні 2021 года, баючыся пераследу за прафесійную дзейнасць, выехаў з Беларусі.
Пасля 2020 года беларускія ўлады разгарнулі супраць незалежнай журналістыкі масавыя рэпрэсіі: была фактычна ўведзеная забарона на працу нелаяльных дзяржаве СМІ, усе яны былі прызнаныя “экстрэмісцкімі”. Праз рэпрэсіі прайшлі дзясяткі журналістаў, многія з іх былі арыштаваныя і прыгавораныя да турэмных тэрмінаў.
Паводле даных БАЖ, у няволі знаходзіцца 38 прадстаўнікоў медыя.
- Эканоміка
- ЭканомікаУраджайнасць памідораў у цяпліцах зніжаецца ў гадавым выражэнні восем месяцаў запар — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаБелстат: Даўгі прадпрыемстваў за год выраслі на 20,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка