За паўгоддзе менш за 1% пробаў прадуктаў паказала перавышэнне па цэзію-137 — Мінздароўя
29 ліпеня, Позірк. У студзені — чэрвені 2024 года на ўтрыманне радыенуклідаў даследавана 9.614 пробаў харчовых прадуктаў перапрацоўчых арганізацый (5.947) і асабістых падсобных гаспадарак (3.667), паведамляе Міністэрства аховы здароўя са спасылкай на санэпідслужбу.
На наяўнасць цэзію-137 даследавана 8.486 проб (перапрацоўшчыкі — 4.893, асабістыя гаспадаркі — 3.593), стронцыю-90 — 1.128 (1.054 і 74 адпаведна).
У ходзе даследавання прадукцыі перапрацоўчых арганізацый выяўлена адно перавышэнне па цэзію-137 — у пробе грыбоў з Магілёўскай вобласці.
Праверка прадукцыі, вырашчанай у асабістых гаспадарках, а таксама здабытай грамадзянамі падчас збору, палявання і рыбалкі, паказала перавышэнне па цэзію-137 у 75 пробах: у лясных грыбах — 47, ягадах — 14, мясе дзікіх жывёл — 11, іншым — 3. Усе пробы былі з Гомельскай і Магілёўскай абласцей.
Такім чынам, з 8.486 пробаў на цэзій-137 перавышэнне выяўленае ў 76 (0,9%).
Перавышэння па стронцыю-90 нідзе не выяўлена.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаБелстат: Даўгі прадпрыемстваў за год выраслі на 20,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ПалітыкаПамілаванне палітвязняў не кажа пра змену палітыкі Лукашэнкі — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка