Ціханоўская: Людзям спрабуюць убіць у галаву, што ўсё развальваецца і нічога не робіцца
3 жніўня, Позірк. “Мы тут дзеля таго, каб вярнуць Беларусь беларусам”, — заявіла дэмакратычны лідар Светлана Ціханоўская, выступая на адкрыцці двухдзённай канферэнцыі “Новая Беларусь 2024” у Вільнюсе 3 жніўня.
Паводле яе слоў, трэба вярнуць беларусам права вырашаць, як жыць, дзе жыць і якім чынам жыць, а не існаваць і баяцца.
“Калі казаць пра практычны аспект, то сёння перад намі стаіць шмат задач, і ў першую чаргу — абмеркаваць стратэгію дзеянняў на 25-ы год. Як мы будзем дзейнічаць падчас чарговых “бязвыбараў”. Што яшчэ мы можам зрабіць, каб выцягнуць людзей з турмаў? Як не дапусціць жалезнай заслоны і дапамагчы беларусам у выгнанні? Як узмацніць сувязь паміж беларусамі унутры краіны і тымі, хто выехаў, паміж грамадзянскай супольнасцю і палітыкамі? Як захаваць незалежнасць, умацаваць нацыянальную ідэнтычнасць? Не дапусціць, каб Беларусь стала суцяшальным прызам для Пуціна”, — абмалявала план працы Ціханоўская.
Яна адзначыла, што канферэнцыя — таксама “выдатная магчымасць пабачыцца з аднадумцамі і ў добрым сэнсе апанентамі”.
“Я неаднаразова чула, што многіх з вас часам ахоплівае стома, абыякавасць альбо расчараванне… Але трэба памятаць: расчараванне і дэпрэсіўныя эпізоды — не назаўжды. Галоўнае — не збочваць з абранага шляху, працягваць рухацца далей да нашай супольнай мэты”, — заклікала дэмлідар.
Яна падкрэсліла, што “адна з мэтаў дыктатараў — пасварыць нас: офіс, кабінет, Каардынацыйную раду, шматлікія арганізацыі, нават нашых жаўнераў на фронце і ў падполлі”.
“Памятайце пра гэта, калі захочацца кагосьці пакрытыкаваць ці паскардзіцца мне на сваіх калег, — папярэдзіла Ціханоўская. — Толькі калі мы разам, рэжыму не выпадзе нас зламаць ці зняверыць. Не атрымаецца “перагарнуць старонку”, пакуль нашая Радзіма паняволеная. Пакуль у кіпцюрах рэжыму жыўцом знішчаюцца палітычныя зняволеныя. Пакуль не рэабілітавалі ўсіх рэпрэсаваных. Пакуль не пакараны кожны кат. Пакуль эвакуяваныя і зняволеныя землякі не маюць магчымасці прыехаць на пахаванне родных альбо наведваць магілы блізкіх”.
Яна адзначыла, што апошнім часам людзям спрабуюць убіць у галаву, што “ўсё развальваецца, людзі сыходзяць, у кабінеце сварацца, што на Захадзе пра нас забылі і нічога не робіцца”. “А робіцца ж насамрэч шмат!” — заявіла Ціханоўская і заклікала дзяліцца “поспехамі і пазітывам” з іншымі.
Яна лічыць, што нельга стаяць на месцы, бо нават маленькія крокі маюць значэнне: “Валанцёрыць, запускаць ініцыятывы і далучацца да акцыяў салідарнасці, дапамагаць Украіне, размаўляць па-беларуску, падтрымліваць нашых палітзняволеных і іх сем’і, добраахвотнікаў”.
Ціханоўская падкрэсліла, што перамога не здараецца раптоўна, а еднасці не бывае без супольнай працы. “Толькі ад нас залежыць, у якой краіне нам жыць, у якую краіну нам вяртацца”, — заявіла яна.
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаБелстат: Даўгі прадпрыемстваў за год выраслі на 20,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ПалітыкаПамілаванне палітвязняў не кажа пра змену палітыкі Лукашэнкі — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка