Лукашэнка радуецца, калі закрываюць межы і праезд аўто на беларускіх нумарах — Ціханоўская
14 жніўня, Позірк. Аляксандр Лукашэнка “радуецца, калі закрываюць межы, забараняюць уязджаць машынам на беларускіх нумарах на тэрыторыю суседніх краін”. Такое меркаванне выказала дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская ў інтэрв’ю DW.
Паводле яе слоў, гэта адбываецца таму, што чужымі рукамі Лукашэнка ўзмацняе наратыў, быццам перад беларусамі апускаюць жалезную заслону і ў Еўропе яны нікому не патрэбныя.
“Гэта вельмі небяспечна”, — сказала палітык, адзначыўшы, што дэмсілы працуюць над тым, каб у краінах ЕС своечасова абнаўлялася інфармацыя прб сітуацыю ў Беларусі.
Пакуль жа на фоне заяў аб дапамозе беларусам з легалізацыяй, падтрымцы СМІ і ініцыятыў звычайны чалавек просіць палітычны прытулак і чуе ў некаторых краінах, што ён можа вяртацца дадому, сказала Ціханоўская. Беларусь не разглядаюць як небяспечную краіну, і людзей адпраўляюць мяняць пашпарт на радзіму ў адпаведнасці з інструкцыямі, якія былі напісаныя шмат гадоў таму, канстатавала палітык. Паводле яе слоў, у некаторых выпадках “няма глабальнага разумення сітуацыі”.
Акрамя таго, адзначыла Ціханоўская, многія краіны звязваюць візавыя абмежаванні для беларусаў з тым, што з Беларусі на Захад едуць шпіёны.
“Мы ж усе выдатна разумеем, што, нават калі закрыць усе кардоны, шпіёны ўсё роўна трапяць праз, напрыклад, Венгрыю, якая спрасціла ўезд беларусаў, — сказала Ціханоўская. — Гэтыя абмежаванні не абмяжуюць рэжым, але абмяжуюць дэмакратычна настроеных беларусаў і выклічуць негатыўную рэакцыю з боку большасці нашых суграмадзян. Гэта балючая тэма, таму што мы выступаем за еўрапейскую Беларусь як частку Еўропы”.
29 чэрвеня Савет Еўрасаюза прыняў новыя абмежавальныя меры эканамічнага характару ў дачыненні да Беларусі ў сувязі з удзелам рэжыму Лукашэнкі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны. Сярод іншага была пашыраная забарона на перавозку грузаў аўтатранспартам па тэрыторыі ЕС прычэпамі і паўпрычэпамі з беларускай рэгістрацыяй, у тым ліку пры перавозцы грузавікамі, зарэгістраванымі не ў Беларусі.
З 16 ліпеня асобам на легкавых аўтамабілях з беларускімі нумарамі забаронена ўязджаць у ЕС праз пункты пропуску на мяжы Латвіі з Беларуссю і Расіяй, з 18 ліпеня — праз Літву (да 16 жніўня дзейнічае адтэрміноўка для прыватных асоб, якія не выкарыстоўваюць аўтамабіль у камерцыйных мэтах). Аналагічную забарону ўвяла Эстонія.
Візы ў краіны ЕС у Беларусі атрымаць вельмі складана. Тое ж тычыцца беларусаў-палітэмігрантаў, якія пражываюць у краінах, якія не ўваходзяць у Шэнгенскую зону.
З-за закрыцця пунктаў пропуску на выездзе з Беларусі збіраюцца вялікія чэргі з грузавых, легкавых аўтамабіляў і аўтобусаў. У чэргах пасажыры праводзяць ад 10 да 48 гадзін у залежнасці ад віду транспарту і пераходу.
8 жніўня 2023 года Літва закрыла пункты пропуску Шумскас (з беларускага боку Лоша) і Твярачус (Відзы), 1 сакавіка 2024-га — Лаварышкес (Катлоўка) і Райгардас (Прывалка). На мяжы з Беларуссю працягваюць працаваць два памежныя пераходы-Мядзінінкай і Шальчынінкай.
Пасля вынясення палітычна матываванага прысуду журналісту, актывісту неафіцыйнага Саюза палякаў Беларусі Анджэю Пачобуту (8 гадоў пазбаўлення волі) 10 лютага 2023 года Польшча на нявызначаны тэрмін закрыла адзін з двух даступных для падарожнікаў пунктаў пропуску — Баброўнікі (з беларускага боку Бераставіца).
19 верасня 2023 года праз узрослы паток нелегальных мігрантаў з боку Беларусі Латвія на нявызначаны тэрмін закрыла і забарыкадавала пункт пропуску Сілене (Урбаны).
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЗа тры гады плошча новага жылля для людзей з патрэбай у Мінску зменшылася больш як удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку года суседнія краіны ЕС спынілі 35 тыс. спробаў пранікнення нелегальных мігрантаў з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаНа беларускім валютным рынку “няма ніякага шторму” — эксперт BEROC (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+