Толькі чвэрць школ пакуль атрымала пашпарты гатоўнасці да новага навучальнага года — урад
15 жніўня, Позірк. Аб гатоўнасці да новага навучальнага года чвэрці школ паведаміў віцэ-прэм’ер Ігар Петрышэнка па выніках тэматычнай нарады 15 жніўня. Відэафрагменты каментароў чыноўніка апублікавала прэс-служба Саўміна.
Паводле яго слоў, на гэты момант адпаведныя пашпарты з 2,6 тыс. школ краіны атрымалі 652 (25,1%).
У новым навучальным годзе будуць працаваць 3,7 тыс. дашкольных устаноў, у якіх будуць займацца каля 355 тыс. дзяцей. У школу пойдуць 1,07 млн навучэнцаў, з іх 105 тыс. — першакласнікі.
Да 1 верасня плануецца здаць у эксплуатацыю тры дзіцячыя садкі і чатыры школы, сказаў Петрышэнка.
“Мы ўдасканалілі нарматыўную прававую базу з пункту гледжання падрыхтоўчых этапаў і неабходнасці маніторынгу адпаведнымі камісіямі, — адзначыў віцэ-прэм’ер. — На сённяшні дзень ліквідавана каля 95% выяўленых недахопаў. Да 20 жніўня ўсе мусяць атрымаць пашпарты”.
З 1 верасня астатнія 506 школ пяройдуць на арганізацыю харчавання па новых нормах, удакладніў ён.
Як адзначыла на нарадзе міністр працы і сацыяльнай абароны Наталля Паўлючэнка, 80% шматдзетных сем’яў ужо атрымалі дапамогу на падрыхтоўку дзяцей-школьнікаў да навучальнага года, паведамляе прэс-служба ведамства.
“Ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі аднаразовую матэрыяльную дапамогу на падрыхтоўку дзяцей да школы атрымалі больш за 93,5 тыс. шматдзетных сем’яў. Агульная сума выплат склала 24,5 млн рублёў”, — адзначыла чыноўніца.
Аднаразовая матэрыяльная дапамога прадастаўляецца незалежна ад даходу сям’і. Памер дапамогі — 129,9 рубля на кожнага школьніка ў сям’і.
Падтрымка сем’ям з дзецьмі-школьнікамі таксама аказваецца праз прадастаўленне дзяржаўнай адраснай сацдапамогі (ужо атрымана 3,3 млн рублёў на 4 тыс. дзяцей), дабрачыннай дапамогі (212,1 тыс. рублёў на 8,9 тыс. дзяцей), дапамогі па месцы працы. бацькоў (больш за 2,5 млн рублёў на 22,3 тыс. дзяцей).
1 жніўня стала вядома, што канцэрн “Беллегпрам” хоча “кансалідаваць нацыю” праз “патрыятычныя” шаўроны для школьнай формы. На думку старшыні канцэрна Таццяны Лугінай выкарыстанне ў школьнай форме шэўронаў з дзяржсімваламі прывівае дзецям “любоў да дзяржаўнай сімволікі” і з’яўляецца “свайго роду кансалідацыяй” нацыі.
Пазней намеснік міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай заявіў, што размова ідзе аб эксперыменце, які будзе праведзены ў 20 сталічных школах, па ўкараненні аднаго камплекта школьнай формы для дзяўчынак і хлопчыкаў розных узростаў, каляровай гамы з устаноўленым шэўронам.
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і члены Савета Рэспублікі праводзяць маніторынг гандлёвых аб’ектаў і вывучаюць цэны на школьную форму.
Пасля 2020 года ўлады ўзяліся за ідэалагічную працу ў школах, якая тычыцца не толькі падручнікаў, але і знешняга выгляду дзяцей, а таксама мерапрыемстваў, якія адбываюцца ў школах. У маі гэтага года камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама рэгламентаваў “фармат і парадак” правядзення выпускных вечароў у сталічных школах, не рэкамендавалася прыцягваць артыстаў і дыджэяў, таму што яны “не ведаюць ні традыцый школы, ні рабят, ні педагогаў”, не змогуць “стварыць душэўную, цёплую атмасферу”.
- Грамадства, Палітыка
Працэсы адраджэння, нацыянальнага будаўніцтва павінны ісці не толькі ў культуры ці адукацыі — Коўшык
- Грамадства, Палітыка
Беларусы сталі часцей называць агульны менталітэт адным з фактараў, якія аб'ядноўваюць нацыю — Вардамацкі
- Палітыка
"Белсат" працягне працу ў Расіі пасля прызнання "непажаданай арганізацыяй"
- Палітыка
Больш за сто палонных з Курскай вобласці расійскіх ваенных знаходзіцца ў Беларусі ў працэсе абмену — Мінабароны РФ
- Палітыка
Хрэнін не лічыць Расію вінаватай у развязванні вайны супраць Украіны, але супярэчыць Лукашэнку ў трактоўцы падзей
- Грамадства, Палітыка
Польшча ўзводзіць электронны бар'ер на Заходнім Бугу
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 верасня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваЗа апошнія паўмесяца на беларускіх метэастанцыях зафіксавана 70 тэмпературных рэкордаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку года Польшча спыніла больш за 25 тыс. спробаў пранікнення нелегалаў з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЧыстыя замежныя актывы Нацбанка з пачатку года выраслі на 16,5%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
"Вясна": З пачатку года больш за 55 чалавек затрымана пры вяртанні ў Беларусь
- Грамадства, Палітыка
Праваабаронца і журналіст Сяргей Сыс аб'яўлены ў міждзяржаўны вышук за ўдзел у праграме "Белсата"
- Грамадства, Палітыка
Гісторык Мельнікаў прыгавораны да пазбаўлення волі за інтэрв'ю “Еўрарадыё”, якое на той момант не было прызнана “экстрэмісцкім фарміраваннем”
- Палітыка
Прадстаўнік Дзярждэпа ЗША запэўніў Ціханоўскую ў працягу падтрымкі дэмакратычнай Беларусі — Вячорка (дапоўнена)
- ПалітыкаВыбары-2025 могуць даць імпульс для новых санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі — намеснік кіраўніка МЗС ЛітвыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаЛатушка заклікаў падвергнуць санкцыям больш беларускіх банкаў і ўзмацніць кантроль за фінсектарамМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАльтэрнатывы санкцыям няма, але інструмент не выкарыстоўваецца напоўніцу, лічыць ЛатушкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Лукашэнка разлічвае на "сумесныя дзеянні" з Іранам "падчас вострай абстаноўкі на Блізкім Усходзе" і ля межаў Беларусі
- Грамадства, ПалітыкаУ Літве працуюць з заявамі каля 60 пацярпелых ад рэжыму Лукашэнкі — намеснік генпракурораМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Судаленка: Важна не пакідаць без абскарджання ніводнае злачынства рэжыму
- ПалітыкаСкарга на апраўдальны прысуд экс-байцу САХРа Гараўскаму ўсё яшчэ разглядаецца — FIDHМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа восем месяцаў 2024 года сума наяўных грошай у абароце вырасла на 17,5% — НацбанкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
За тыдзень у Беларусь зноў уехала больш за 2,5 тыс. украінскіх грамадзян — Дзяржпагранкамітэт
- Палітыка
Ціханоўская: Беспакаранасць спараджае пачвараў
- ПалітыкаСпецтрыбунал для рэжыму ў Беларусі — лепшае рашэнне супраць беспакаранасці, лічыць еўрадэпутат ЖалімасМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
Долар і расійскі рубель патаннелі на апошніх біржавых таргах тыдня
- ПалітыкаПрадстаўнік Дзярждэпа ЗША запэўніў Ціханоўскую ў працягу падтрымкі дэмакратычнай Беларусі — ВячоркаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Еўрапарламентарый Жалімас: Чаму мы не ставім пад сумнеў імунітэт Лукашэнкі?
- ПалітыкаЕўрапарламентарый Жалімас: Чаму мы не ставім пад сумнеў імунітэт Лукашэнкі? (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
"Саўдзельнік" затрыманага японца абвінаваціў беларускія спецслужбы ў хлусні