СМІ: У Грузіі згвалтаваная беларуска, падазраваны затрыманы
22 жніўня, Позірк. Аб згвалтаванні ў Батумі турысткі з Беларусі паведаміў 21 жніўня грузінскі тэлеканал Mtavari.
Узбуджана крымінальная справа, падазраваны затрыманы і змешчаны пад варту.
Адзначаецца, што канфіскаваныя запісы з камер назірання, ахвяра гвалту прайшла медыцынскае абследаванне.
Інцыдэнт адбыўся ў прыморскай паркавай зоне каля двух тыдняў таму.
Падазраваным па справе з’яўляецца кіраўнік адной са службаў адміністрацыі батанічнага саду Батумі, паведамляе партал ajaratimes.ge.
25 лютага гэтага года ў Варшаве была згвалтаваная 25-гадовая беларуска Ліза Герцэн. Мужчына, пагражаючы нажом, адцягнуў яе да брамы шматкватэрнага дома, дзе згвалціў, душыў і жорстка збіў. Пасля гэтага ён пакінуў яе у несвядомым стане. Яго арыштавалі ў той жа дзень на выхадзе з дому.
1 сакавіка Герцэн памерла ў бальніцы. Яе пахавалі 14 сакавіка на Паўночных камунальных могілках у польскай сталіцы.
Трагедыя выклікала вялікі грамадскі рэзананс як у Беларусі, так і ў Польшчы. Некалькі тысяч чалавек 6 сакавіка ўзялі ўдзел у вулічнай акцыі памяці загінулай.
Першапачаткова гвалтаўнік быў абвінавачаны ў замаху на забойства, спалучанае са згвалтаваннем і разбоем, пазней абвінавачванне перакваліфікаванае на забойства на сексуальнай глебе і разбой. 9 жніўня абвінаваўчы акт па справе Дарыяна С., які абвінавачваецца ў забойстве, перададзены ў акруговы суд Варшавы.
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць вакансій у Беларусі вырасла за год амаль на 20% — ЕЭК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка