Некалькі тысяч чалавек у Варшаве ўшанавалі памяць памерлай пасля згвалтавання беларускі (дапоўнена)
6 сакавіка, Позірк. Некалькі тысяч чалавек 6 сакавіка ў Варшаве ўзялі ўдзел ў акцыі “Яе звалі Ліза” памяці памерлай пасля згвалтавання беларускі Лізаветы.
Мітынг памяці адбыўся каля месца нападу на яе па адрасе Żurawia, 47, дзе знаходзіцца стыхійны мемарыял. Затым удзельнікі прайшлі маўклівым маршам да цэнтральнай Плошчы Парадаў (Plac Defilad), дзе была арганізавана заключная частка акцыі.
Памяць загінулай ушанавалі беларусы, палякі, украінцы. Суарганізатарамі выступілі ініцыятывы і НДА з Беларусі і Ўкраіны, якія працуюць у Польшчы, а таксама мясцовыя грамадскія рухі.
“Яе звалі Ліза. Ёй было 25 год. У яе былі карыя вочы. І гэта амаль што ўсё, што я ведаю пра Лізу”, — сказала на мітынгу актывістка беларускага фемінісцкага руху Наста Базар.
Сярод агульнага яна пералічыла тое, што абедзьве яны беларускі, “былі вымушаныя бегчы” з краіны: “Але галоўнае, што нас аб’ядноўвае: і Ліза, і я — мы жанчыны. І, на жаль, тое, што нас яшчэ аб’ядноўвае, — гэта гвалт”.
“Ліза памерла ў цішыні, таму што яна не магла крычаць. Таму сёння мы будзем крычаць за яе. А потым мы пойдем у цішыні, каб паказаць, што не заўсёды маўчанне з’яўляецца згодай”, — падкрэсліла Базар.
Актывістка звярнулася да жанчын у Беларусі і за мяжой са словамі падтрымкі: “Вы ніколі не будзеце адны, таму што заўсёды будуць жанчыны, якія будуць вас ратаваць, якія будуць вам верыць і вас падтрымліваць”.
У адрас мужчын яна сказала: “Мы абараняемся, мы баімся, мы праяўляем смеласць, мы крычым, але мы не можам прыпыніць гвалт, таму што гвалт можна прыпыніць толькі адным спосабам — перастаць гвалціць. Калі ласка, з’яўляйцеся прыкладам для іншых мужчын, калі ласка, праяўляёце сваю пазіцыю, кажыце голасна, што гэта (гвалт. — “Позірк”.) недапушчальна”.
“Гэта ўсё пачынаецца з жартаў, з побытавага жыцця, на нашых з вамі кухнях”, — дадала Базар.
Калі мужчыны “дазваляюць быць побач дыскрымінацыі, сэксізму”, яны “дазваляюць быць гвалту”, лічыць актывістка.
“Мы ўсе хочам аднаго — каб кожная і кожны адчувалі сябе бяспечна”, — сказала яна на заканчэнне.
“Ліза, калі твой партнёр напісаў два страшныя словы: “Ліза памерла”, я падумала, чаму жыву я”, — сказала кіраўнік арганізацыі дапамогі ахвярам гвалту “Марцінка” (Украіна) Анастасія Падарожная.
Паводле актывісткі, калі яна вучылася ва ўніверсітэце, у цэнтры Кракава на яе напаў незнаёмы мужчына. Падарожнай удалося ўцячы, пры звароце ў паліцыю, ёй сказалі: “Ён жа вас не згвалтаваў”, жартавалі, заявіла яна.
“Ліза, і я, і ты павінны былі выжыць. Кожная павінна адчуваць сябе ў бяспецы, незалежна ад таго, дзе яна нарадзілася, у што апранутая, як прайшоў яе вечар, — падкрэсліла Падарожная. — Ліза, я хачу, каб ты ведала: твой партнёр на— ймацнейшы хлопец у свеце. Ён адстойвае твой гонар”.
Прадстаўніца арганізацыі “Feminoteka” (Польшча) Іаланта Гавенда раскрытыкавала рэакцыю паліцыі на здарэнне, якая, на яе думку, не была “рашучай”.
1 сакавіка грамадзянка Беларусі, якая 25 лютага зазнала згвалтаванне і спробу забойства ў цэнтры польскай сталіцы, памерла ў шпіталі.
Пасля нападу дзяўчына так і не прыйшла ў прытомнасць, увесь гэты час яна была падключаная да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх у аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі адной з варшаўскіх клінік.
Па справе аб нападзе затрыманы 23-гадовы мужчына. Ён арыштаваны на тры месяцы.
Абвешчаны збор на пахаванне беларускі, якая памерла ў Варшаве пасля згвалтавання
- Палітыка
- ЭканомікаІмпартаёмістасць ВУП дасягнула 66% — НацбанкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПра палітвязняў у Беларусі трэба паднімаць больш шуму ў медыя і міжнародных арганізацыях — МуйжніексМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаУ наступныя гады ў Беларусі адбудзецца змена ўлады — спецдакладчык ААНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаСпецдакладчык ААН па правах чалавека ў Беларусі заклікаў улады ў Мінску запрасіць яго ў краінуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаСпецдакладчык ААН па Беларусі: Я буду часткай хору, які стане павышаць цану за рэпрэсііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- ПалітыкаКабанчук: Мы павінны быць гатовыя да чарговага вітка эскалацыі ў нашым рэгіёнеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- ЭканомікаУзровень занятасці насельніцтва ў працаздольным узросце знізіўся да 83%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка