Пазіцыі Мінска і Ватыкана па вайне ва Украіне “абсалютна сугучныя”, сцвярджае Лукашэнка

23 жніўня, Позірк. Пазіцыі афіцыйнага Мінска і Ватыкана адносна вайны ва Украіне “абсалютна сугучныя”, заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы 23 жніўня ў Мінску з апостальскім нунцыем Антэ Ёзічам, які завяршае сваю місію ў Беларусі.
“Нашыя погляды — кіраўніцтва Беларусі і Ватыкана — практычна супадаюць, асабліва па пытаннях бяспекі. Бяспекі ў Еўропе. <…> І гэта паказвае канфлікт ва Украіне, дзе мы займаем практычна аднолькавую пазіцыю”, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.
Еўропе “патрэбен новы дагавор аб міры, патрэбен новы мір, калі можна так сказаць”, сцвярджае ён.
Аднак, лічыць Лукашэнка, адной толькі актыўнасці каталіцкай царквы “недастаткова”. “Трэба яшчэ, каб у еўрапейскіх краінах былі моцныя кіраўнікі, якія б зыходзілі з таго, што трэба бачыць інтарэсы і сваіх народаў. Не толькі падпарадкоўвацца і ва ўгоду камусьці дзейнічаць. Трэба бачыць інтарэсы сваіх народаў. На жаль, хай яны на мяне не пакрыўдзяцца, я такіх не бачу”, — дадаў ён.
Характарызуючы працу Ёзіча ў Беларусі, Лукашэнка адзначыў, што той праявіў сябе “чалавекам прыстойным”.
Ён падзякаваў суразмоўцу за дапамогу, аказаную пры вызваленні трыццаці беларускіх грамадзян “пасля пачатку СВА”.
28 чэрвеня папа рымскі Францішак прызначыў арцыбіскупа Ёзіча апостальскім нунцыем у Грузіі і Арменіі. Служэнне ў Беларусі на гэтай пасадзе, якую ён займае з 21 траўня 2020 года, ураджэнец Харватыі павінен завяршыць у канцы верасня 2024-га.
Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года адносіны дзяржавы і касцёла ў Беларусі ўскладніліся ў сувязі з тым, што многія каталіцкія іерархі і вернікі адкрыта выступілі супраць хвалі гвалту і рэпрэсій, якія рушылі за масавымі пратэстамі. Некаторыя святары прайшлі праз затрыманні, суды і арышты паводле палітычных матываў, асобныя былі вымушаныя пакінуць Беларусь. Рэпрэсіі ў дачыненні да прадстаўнікоў каталіцкага касцёла працягваюцца.
24 лютага 2022 года Расія пачала поўнамаштабную вайсковую агрэсію супраць Украіны. З пачатку ўварвання, а таксама ў асобныя перыяды пазней, тэрыторыя Беларусі актыўна выкарыстоўвалася расійскім войскам для нанясення ўдараў па Украіне.
21 ліпеня 2022 года ў інтэрв’ю французскаму інфармацыйнаму агенцтву “Франс Прэс” Лукашэнка прызнаў, што з Беларусі ва Украіну была ўведзеная 20-тысячная групоўка расійскіх войскаў. Пасля паўночныя тэрыторыі былі вызваленыя.
11 красавіка 2023 года першы намеснік міністра абароны Украіны Аляксандр Паўлюк заявіў, што ў пачатку вайны 70 тыс. вайскоўцаў 35-й агульнавайсковай арміі РФ на 7 тыс. бронемашынах “з беларускай мяжы ўварваліся” на тэрыторыю Кіеўскай вобласці.
Ватыкан неаднаразова заклікаў бакі да спынення агню і правядзення перамоў аб міры.
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць палітвязняў у Беларусі зноў перавысіла 1.200Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа шэсць гадоў інвалідызацыя дзяцей з прычыны аўтызму вырасла больш чым у тры разы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаКарбалевіч: Расія хоча ператварыць Беларусь ва ўзор прарасійскай дзяржавы, да якой павінны быць падобныя і ўсе астатнія (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваНайбольш высокі ўзровень суіцыдаў у 2024 годзе адзначаны ў Мінску — РНПЦ псіхічнага здароўя (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваМінулым днём на беларускіх метэастанцыях абноўлена 12 рэкордаў цяпла, у тым ліку 64-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11–15 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаПа выніках студзеня — лютага Беларусь была лідарам у ЕАЭС па двух з сямі асноўных эканамічных паказчыкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+