Вызвалены анкахворы палітвязень Павел Кучынскі
23 жніўня, Позірк. З месцаў зняволення вызвалены 29-гадовы палітвязень Павел Кучынскі, паведаміў на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку” праваабаронца Аляксандр Капуцкі.
Паводле яго слоў, на волю Кучынскі выйшаў з захворваньнем лёгкіх.
“Як перадае яго знаёмы, прывезлі хлопца з турэмнай бальніцы ў [маладзечанскую] гарадскую ў не вельмі, мякка кажучы, здавальняючым стане — з пнеўманіяй”, — удакладніў праваабаронца.
Жыхар Маладзечна (Мінская вобласць) Павел Кучынскі мае першую групу інваліднасці — у яго лімфома Ходжкіна чацвёртай стадыі.
У чэрвені 2022 года мужчыну прыгаварылі да 5 гадоў пазбаўлення волі, па выніках апеляцыі тэрмін быў паменшаны ўсяго на тры месяцы.
Палітвязня асудзілі паводле пяці крымінальных артыкулаў, звязаных з абразамі — “прадстаўніка ўлады”, “прэзідэнта”, “суддзі або народнага засядацеля”, а таксама пагрозамі — “у дачыненні да суддзі”, “прымянення гвалту ў дачыненні да прадстаўніка ўлады”. Падставай для крымінальнага пераследу паслужылі каментары ў інтэрнэце.
Пасля разгляду апеляцыі замест калоніі Кучынскага накіравалі ў рэспубліканскую лякарню ў Калядзічах. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, лячэнне не дапамагала, хвароба прагрэсавала. Раней з урачамі праводзілася кансультацыя з нагоды перасадкі касцявога мозгу, але, як паведамлялася, гэта немагчыма зрабіць ва ўмовах зняволення.
У сакавіку 2024 года юрысты “Вясны” звярнуліся да спецдакладчыкаў ААН па Беларусі і па пытанні аб праве на здароўе ў сувязі з пагаршэннем стану здароўя Кучынскага.
28 траўня стала вядома, што спецдакладчыкі ААН звярнуліся да ўладаў Беларусі з просьбай даць інфармацыю пра стан здароўя палітвязня.
16 жніўня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб памілаванні 30 асоб, асуджаных за злачынствы “пратэстнай накіраванасці”.
У ліку памілаваных 14 жанчын і 16 мужчын, “некаторыя з іх маюць сур’ёзныя захворванні”, “ёсць асобы пенсійнага ўзросту”, гаварылася ў паведамленні прэс-службы Лукашэнкі.
На вечар 22 жніўня праваабаронцам было вядома аб вызваленні 22 з 30 чалавек. Абвешчаныя імёны некаторых вызваленых: Ксенія Луцкіна, Васіль Бераснеў, Ала Зуева, Вольга Стаброўская, Вольга Новікава, Ірына Санкоўская, Кацярына Леў, Наталля Пятровіч, Тамара Каравай, Святлана Палуэктава, Яўген Чуміла.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 1–7 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 6 студзеня — 2 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ першыя дні студзеня, як і год таму, актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская ў студзені наведае Польшчу і Нідэрланды, выступіць на эканамічным форуме ў ДавосеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа тры кварталы 2024 года знесена 715 невыкарыстоўваемых аб'ектаў дзяржуласнасці — 53% ад планаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка