Мінск 14:30

У Пінскім раёне гарэла кабіна дызель-цягніка Брэст — Лунінец

Дызель-цягнік ДР1А-320 вытворчасці Рыжскага вагонабудаўнічага завода
Ілюстрацыйнае фота: Вікіпедыя

24 жніўня, Позірк. Аб загаранні ў кабіне кіравання дызель-цягніка ДР1А-320 Брэст — Лунінец паведаміла МНС у сутачнай зводцы здарэнняў за 23 жніўня.

НЗ адбылося ў 13.12 на станцыі Парахонск каля вёскі Осніца Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Адзначаецца, што да прыбыцця падраздзяленняў МНС пасажыры (каля 50) самастойна пакінулі цягнік. Пацярпелых няма. Прычына загарання высвятляецца. Затрымка ў руху дызель-цягніка склала 59 хвілін.

Падзяліцца: