На тэрыторыю Беларусі заляцелі чарговыя беспілотнікі РФ іранскай вытворчасці — УС Украіны

26 жніўня, Позірк. У ноч на 26 жніўня ўкраінская супрацьпаветраная абарона знішчыла 99 запушчаных Расіяй ударных беспілотнікаў іранскай вытворчасці “Шахед — 131/136”, яшчэ два “перасеклі мяжу” з Беларуссю, паведаміў у сваім тэлеграм-канале камандуючы Паветраных сіл УСУ Мікалай Аляшчук.
16 ліпеня Паветраныя сілы Украіны таксама паведамлялі, што два запушчаныя расійскім бокам беспілотнікі “Шахед” былі “лакальна страчаныя” ў паветранай прасторы Беларусі.
8 жніўня беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская паведаміла ў сацсетцы Х, што, паводле яе звестак, у ліпені па меншай меры дзевяць расійскіх беспілотнікаў “Шахед” уварваліся ў паветраную прастору Беларусі, з іх “адзін выбухнуў, другі знік, а астатнія працягнулі палёт ва Украіну”.
Якіх-небудзь пратэстаў расійскаму боку ў сувязі са згаданымі інцыдэнтамі афіцыйным Мінскам заяўлена не было.
Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка 10 жніўня абвінаваціў Украіну ў парушэнні беларускай паветранай прасторы беспілотнымі лятальнымі апаратамі і заявіў, што загадаў вярнуць войскі да паўднёвай мяжы.
Аб парушэннях паветранай прасторы беспілотнікамі з боку РФ перыядычна неафіцыйна паведамляе маніторынгавая група “Беларускі Гаюн”.
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваДзікія жывёлы ўсё часцей прыходзяць у населеныя пункты ў пошуку ежы — Мінпрыроды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЛатвія зафіксавала рэкордную за 32 месяцы сутачную колькасць спробаў пераходу мігрантаў з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 5,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ "Беллегпраме" назвалі вытворчасць спецадзення і абутку новай нішай для галіновых прадпрыемстваўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа чатыры месяцы ў Беларусі было звольнена на 7,9% работнікаў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка


