Беларусь другі раз за тыдзень выплаціла працэнтны даход па еўрабондах рублямі замест долараў

28 жніўня, Позірк. Пра выплату 28 жніўня працэнтнага даходу па еўрааблігацыях Belarus-2030 у памеры 18,6 млн долараў у эквіваленце паведаміла прэс-служба Міністэрства фінансаў.
Сродкі залічаныя на адмысловы рахунак у “Беларусбанку”.
За некалькі дзён да гэтага, 26 жніўня, ведамства адсправаздачылася пра выкананне абавязацельстваў па еўрабондах Belarus-2026 і Belarus-2031 у памеры 38,6 млн долараў у эквіваленце.
Папярэднія плацяжы па ўсіх згаданых аблігацыях быў зробленыя ў лютым.
28 чэрвеня 2022 года Савет міністраў і Нацыянальны банк прынялі сумесную пастанову, згодна з якой “выкананне даўгавых абавязацельстваў па дзяржаўных каштоўных паперах, размешчаных на знешніх фінансавых рынках, будзе ажыццяўляцца ў беларускіх рублях па курсе Нацбанка на дату плацяжу”.
З таго часу Беларусь практыкуе пералічэнне плацяжоў па даўгах у рублях на спецрахунак у “Беларусбанку”.
Папярэдні плацеж здзейснены ў ліпені.
Плацежнаму агенту ўлады прапанавалі самастойна забіраць сродкі з гэтага рахунку і разлічвацца з інвестарамі. Кампаніі Citigroup і Citibank адмовіліся выступаць агентамі ў дачыненні да беларускіх еўрабондаў.
Неўзабаве пасля гэтага міжнародныя рэйтынгавыя агенцтвы Fitch Ratings і Moody’s панізілі крэдытны рэйтынг Беларусі: першае заявіла, што дэфолт у краіне непазбежны, другое назвала сітуацыю дэфолтам.
У сувязі з гэтай сітуацыяй расійскія прыватныя інвестары, як паведамляў РБК, звярнуліся да манетарных уладаў РФ з просьбай абмежаваць доступ Беларусі да міждзяржаўных крэдытаў і расійскага рынку капіталу праз нявыплаты па раней выпушчаных еўрааблігацыях.
Аўтарам зваротаў ад імя інвестараў выступіў Аляксандр Марчанкаў (патрабаваў спагнаць з Мінфіна Беларусі запазычанасць па еўрабондах у памеры 310 тыс. долараў — іск тычыўся двух выпускаў еўрааблігацый; 6 верасня Масгарсуд спыніў разгляд іску праз непадсуднасць справы расійскім судам). У лісце ён пазначаны як прадстаўнік ініцыятыўнай групы інвестараў (200 фізічных асоб і 30 арганізацый).
Заяўнікі прасілі прызнаць беларускі Мінфін “нядобрасумленным пазычальнікам” і “абмежаваць для яго доступ на рынак капіталу Расіі”.
Інвестары паведамілі агенцтву пра намер звярнуцца з іскам наконт нявыплат па беларускіх дзяржпаперах у Лонданскі міжнародны арбітраж.
Беларусь “сутаргава шукае рашэнні, як выканаць абавязацельствы перад інвестарамі”, якія набылі беларускія еўрааблігацыі, заявіў дарадца-пасланнік амбасады Беларусі ў РФ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Аляксандр Шпакоўскі ў інтэрв’ю ютуб-каналу “Мінск-Масква | Прамы эфір” 29 ліпеня.
“Беларусь апынулася ў форс-мажорнай сітуацыі. На момант набыцця гэтых еўрабондаў юрыдычных рашэнняў пра ўвядзенне санкцый не было. Мы зараз, як і Расія, знаходзімся пад санкцыямі Захаду. Зразумела, што на сённяшні дзень патрабаваць выконваць гэтыя абавязацельствы ў замежнай валюце, як мне падаецца, некарэктна”, — сказаў ён.
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаПраваабаронца Кісляк просіць генпракурора Грузіі распачаць следства па факце затрымання грамадзяніна Беларусі ў Дэпартаменце міграцыі МУС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала вызваленне палітвязняў і падтрымку Украіны з прэзідэнтам ПА НАТОМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЕўракамісар Кос анансавала новы пакет дапамогі для незалежных СМІ і праваабаронцаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым паўгоддзі ў абароненым грунце было вырашчана на 4% менш таматаў, чым годам ранейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым паўгоддзі сельгасвытворчасць у Беларусі знізілася на 2,7%, год таму быў рост на 10,2%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства