У “спіс экстрэмістаў” дададзена яшчэ 22 чалавекі, у тым ліку сем палітвязняў
3 верасня, Позірк. У пералік “асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”, 30 жніўня дададзена яшчэ 22 чалавекі. Цяпер у дакуменце, апублікаваным на сайце Міністэрства ўнутраных спраў, 4.375 пазіцый.
Усе ўнесеныя ў абноўлены спіс людзі асуджаныя паводле артыкулаў, якія ўлады выкарыстоўваюць для палітычнага пераследу, аднак толькі сямі з іх праваабарончая супольнасць надала статус палітвязня. Гэта Андрэй Цімонін (2 гады пазбаўлення волі паводле ч. 1 арт. 342 КК), Антон Пугач (1,5 года зняволення паводле ч. 1 арт. 368 і арт. 369), Антон Казельскі (ч. 1 арт. 130, ч. 3 арт. 361, тэрмін невядомы), Вадзім Рушкевіч (3 гады пазбаўлення волі, ч. 1 арт. 342, ч. 3 арт. 361), Дзмітрый Цікуноў (2,5 года зняволення, ч. 1 арт. 130, ч. 3 арт. 361), Дар’я Хмяльніцкая (5,5 года зняволення, ч. 1 арт. 342, ч. 2 арт. 3613) і Алена Дземянчук (3 гады пазбаўлення волі, ч. 1 і 2 арт. 3614).
Астатнія асобы, унесеныя ў пералік:
- Дзяніс Макаранка — ч. 1 арт. 342;
- Сяргей Котаў — ч. 1 арт. 342;
- Дзяніс Котаў — ч. 1 арт. 342;
- Святлана Котава — ч. 1 арт. 342;
- Валерый Іўчын — ч. 1 арт. 342;
- Міхаіл Пішчала — ч. 1 арт. 342;
- Юрый Марозаў — ч. 1 арт. 342;
- Дар’я Марозава — ч. 1 арт. 342;
- Глеб Нікановіч — ч. 1 арт. 342;
- Андрэй Мартышоў — ч. 3 арт. 361;
- Уладзімір Івашкевіч — арт. 369;
- Наталля Крэміс — ч. 1 арт. 3614;
- Сяргей Навумаў — ч. 1 арт. 368, ч. 1 арт. 130;
- Наталля Харытонава-Крыжэвіч — ч. 1 і 2 арт. 3614;
- Ілона Рудзеня — арт. 188, ч. 3 арт. 2031, арт. 364, арт. 369, ч. 1 і 2 арт. 3614.
Фінансавыя аперацыі асоб, уключаных у “спіс экстрэмістаў”, кантралююцца “з мэтай прадухілення легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансавання экстрэмісцкай дзейнасці”.
Даведка “Позірку”:
- ч. 1 арт. 130 — наўмысныя дзеянні, скіраваныя на ўзбуджэнне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы паводле прыкметы расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай ці іншай сацыяльнай прыналежнасці;
- арт. 188 — паклёп;
- ч. 3 арт. 2031 — наўмысныя незаконныя збор, перадача або распаўсюд інфармацыі пра прыватнае жыццё і (або) персанальныя звесткі іншай асобы без яе згоды, якія пацягнулі прычыненне істотнай шкоды правам, свабодам і законным інтарэсам грамадзяніна, здзейсненыя ў дачыненні да асобы або яе блізкіх у сувязі з ажыццяўленнем ім службовай дзейнасці або выкананнем грамадскага абавязку;
- ч. 1 арт. 342 — арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаюцца з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады або пацягнулі парушэнне працы транспарту, прадпрыемстваў, устаноў або арганізацый, або актыўны ўдзел у такіх дзеяннях пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства;
- ч. 3 арт. 361 — публічныя заклікі да захопу дзяржулады, гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу Беларусі, здрады дзяржаве, здзяйснення акта тэрарызму ці дыверсіі, ажыццяўлення дзеянняў, скіраваных на парушэнне тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі, іншых дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацбяспецы Беларусі, у тым ліку на прымяненне мер абмежавальнага характару (санкцый); заклікі да замежнай дзяржавы, замежнай ці міжнароднай арганізацыі зрабіць дзеянні, скіраваныя на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі, здзейсненыя праз СМІ, інтэрнэт або службовай асобай;
- ч. 2 арт. 3613 — вярбоўка, навучанне, іншая падрыхтоўка або выкарыстанне грамадзян Беларусі або асоб, якія пастаянна пражываюць у Беларусі, асоб без грамадзянства для ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні аднаго з супрацьлеглых бакоў, ва ўзброеных канфліктах, ваенных дзеяннях, а таксама фінансаванне або іншае матэрыяльнае забеспячэнне такой дзейнасці;
- ч. 1 арт. 3614 — вярбоўка, іншае ўцягванне асобы ў экстрэмісцкую дзейнасць, навучанне, а роўна іншае садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці;
- ч. 2 арт. 3614 — вярбоўка, іншае ўцягненне асобы ў экстрэмісцкую дзейнасць, навучанне, а роўна іншае садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці — паўторна, групай асоб па папярэдняй змове або службовай асобай з выкарыстаннем службовых паўнамоцтваў;
- арт. 364 — гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў або яго блізкіх у мэтах перашкоды яго законнай дзейнасці або прымусу да змянення характару гэтай дзейнасці або з помсты за выкананне службовай дзейнасці;
- ч. 1 арт. 368 — публічная абраза прэзідэнта Беларусі;
- арт. 369 — абраза прадстаўніка ўлады або яго блізкіх у сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў, здзейсненая ў публічным выступе, друкаваным ці публічна дэманстраваным творы, СМІ, інтэрнэце.
- Грамадства
У жніўні і з пачатку верасня на беларускіх метэастанцыях зафіксавана больш за 240 тэмпературных рэкордаў
- Палітыка
Еўрапарламент заклікаў ЕС пашырыць санкцыі і працаваць над прыцягненнем рэжыму Лукашэнкі да адказнасці
- ПалітыкаВячорка: Еўрапарламент даў моцны сігнал Лукашэнку, што свет не забываецца на палітвязняўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаБудаўніцтва жылля з дзяржпадтрымкай для тых, хто мае патрэбу, скарацілася на 22,6%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаДолар і юань падаражэлі на біржавых таргах 19 верасняМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю аб становішчы палітвязняў у Беларусі
- Палітыка
Ціханоўская намінуе на пасаду прадстаўніка АПК па сацыяльнай палітыцы Вольгу Зазулінскую
- ГрамадстваУ жніўні і з пачатку верасня на беларускіх метэастанцыях зафіксавана больш за 240 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
Ціханоўская: Бел-чырвона-белы сцяг ізноў будзе лунаць над нашай краінай як сімвал вольнай Беларусі
- Палітыка
Еўрапарламент абмеркаваў рэзалюцыю аб становішчы палітвязняў у Беларусі
- ПалітыкаЕўрапарламент абмеркаваў рэзалюцыю аб становішчы палітвязняў у Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 18 верасня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаСікорскі назваў уручаную Латушку прэмію імя Валенсы "выражэннем падтрымкі дэмакратычных памкненняў беларусаў"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
Грамадзянін Латвіі Асарс затрыманы за ўвоз у Беларусь амфетаміну — ДМК
- Палітыка
Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ сем чалавек
- ЭканомікаПры адмене цэнавага кантролю інфляцыя не перавысіць 10% — эксперт BEROC ХарытончыкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Сталі вядомыя прозвішчы ўсіх 37 палітвязняў, вызваленых па памілаванні 16 верасня
- Палітыка
Ютуб-каналы беларускіх дзяржСМІ заблакаваныя ў Літве
- Эканоміка
Беларускую эканоміку чакае “павольнае астыванне” — BEROC
- ЭканомікаБеларускую эканоміку чакае "павольнае астыванне" — BEROC (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Латушка прысвяціў прэмію “Салідарнасць” свайму бацьку і братам і паабяцаў “давесці барацьбу да канца”
- ПалітыкаЛатушка прысвяціў прэмію "Салідарнасць" свайму бацьку і братам і паабяцаў "давесці барацьбу да канца" (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
Па патрабаванні гомельскай пракуратуры песні гурта Tor Band выдаленыя з прыкладання "Яндэкс Музыка"
- Грамадства
Мінулым днём на беларускіх метэастанцыях перапісана дзевяць рэкордаў цяпла 60-гадовай даўніны
- ГрамадстваМінулым днём на беларускіх метэастанцыях перапісана дзевяць рэкордаў цяпла 60-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Латвія звярнулася да ўладаў Беларусі з нагоды знікнення свайго грамадзяніна
- Палітыка
Названыя прозвішчы 27 палітвязняў, памілаваных 16 верасня
- Палітыка, Эканоміка
Суд ЕС адмовіўся здымаць санкцыі з "Беларуськалія", яго гендырэктара Галаватага і БКК
- Палітыка
Мінабароны незадаволенае тым, што Беларусь не запрашаюць назіраць за заходнімі вучэннямі
- Палітыка
Змітра Дашкевіча пачалі судзіць па новым абвінавачанні ў "злосным непадпарадкаванні" адміністрацыі калоніі