У Беларусь заляцеў чарговы расійскі беспілотнік іранскай вытворчасці — УСУ

4 верасня, Позірк. Адзін з ударных беспілотных лятальных апаратаў (БПЛА), якія атакавалі Украіну ў ноч на 4 верасня, заляцеў у паветраную прастору Беларусі, паведамляе прэс-служба Паветраных сіл Узброеных сіл Украіны.
Агулам мінулай ноччу Украіну атакавалі 29 расійскіх беспілотнікаў іранскай вытворчасці “Шахед-131/136”, зазначаецца ў паведамленні.
Украінскія сілы СПА збілі 22 БПЛА, 6 “лакацыйна страчаныя (верагодна, прыгнечаныя РЭБ), адзін — паляцеў у Беларусь”, гаворыцца ў рэлізе ПС УСУ.
Апошні раз УСУ паведамлялі аб тым, што адзін з “Шахедаў” заляцеў у паветраную прастору Беларусі, 31 жніўня, да гэтага — 27 жніўня.
Пра беспілотнікі, якія запускаюцца РФ і з’яўляюцца ў небе Беларусі, перыядычна паведамляе маніторынгавая група “Беларускі Гаюн”. Паводле яе інфармацыі, у ноч на 4 верасня і раніцай у краіну заляцела не менш за чатыры БПЛА. Паведамляецца таксама, што “знішчальнік ВПС РБ узняўся з аэрадрома “Баранавічы” прыкладна ў 06:20 і, палятаўшы 1,5 гадзіны, вярнуўся ў Баранавічы а 8 раніцы”.
У ноч на 26 жніўня, паводле звестак УСУ, беларускую мяжу перасеклі два “Шахеды”.
16 ліпеня Паветраныя сілы Украіны таксама паведамлялі, што два запушчаныя РФ “Шахед” былі “лакальна страчаныя” ў паветранай прасторы Беларусі.
8 жніўня беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская заявіла, што ў ліпені, паводле яе звестак, мінімум дзевяць “Шахедаў”, якія належаць Расіі, уварваліся ў паветраную прастору Беларусі.
Якіх-небудзь пратэстаў расійскаму боку ў сувязі са згаданымі інцыдэнтамі Мінск не заяўляў.
Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка 10 жніўня абвінаваціў Украіну ў парушэнні беларускай паветранай прасторы беспілотнымі лятальнымі апаратамі і заявіў, што загадаў вярнуць войскі да паўднёвай мяжы.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗа тры тыдні лютага суседнія краіны ЕС спынілі амаль 500 спробаў нелегальнага пераходу з беларускай тэрыторыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла 10-е месца па росце спажывецкіх цэн у студзені 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2024 годзе колькасць асуджаных паводле “наркатычных" артыкулаў скарацілася на 6,4% — статыстыка Вярхоўнага судаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ 2024 годзе доля апраўдальных прысудаў у крымінальных працэсах вырасла з 0,14% да 0,19%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+