Памілаваныя былі пазбаўлены волі за “абразу і паклёп у інтэрнет-прасторы” — Швед

5 верасня, Позірк. Памілаваныя Аляксандрам Лукашэнкам 30 чалавек былі пазбаўленыя волі за каментары ў інтэрнэце, вынікае са слоў генеральнага пракурора Андрэя Шведа.
Відэафрагмент яго каментара апублікавала 4 верасня прэс-служба Генпракуратуры.
“Мы таксама ўлічылі той факт, што ўсе гэтыя асобы не здзяйснялі гвалтоўнае злачынства супраць прадстаўнікоў улады. Яны былі асуджаныя ў асноўным за абразу і паклёп у інтэрнэт-прасторы”, — сказаў Швед.
Паводле яго слоў, “былі вывучаны ўсе існуючыя матэрыялы, у тым ліку і крымінальных спраў, матэрыялы, звязаныя з іх паводзінамі ў месцах пазбаўлення волі гэтых асоб”.
Членамі ўзначаленай Шведам камісіі па вяртанні палітэмігрантаў улічваліся “ўзрост, шчырае раскаянне, запэўненне гэтых асоб у тым, што яны ў далейшым будуць няўхільна выконваць законы нашай краіны, стан іх здароўя і іншыя абставіны”, сказаў ён.
Швед таксама анансаваў чарговае паседжанне камісіі, дзе будуць разгледжаныя чарговыя хадайніцтвы аб памілаванні асуджаных за “злачынствы пратэстнай накіраванасці”: “Усе яны ўжо ⟨…⟩ прызналі віну, шчыра раскаяліся і далі абяцанне весці правапаслухмяны лад жыцця. Шляхам стараннага вывучэння кожнай кандыдатуры, будзем фармаваць сваё меркаванне аб тым, ці магчыма прасіць кіраўніка дзяржавы памілаваць тую ці іншую асобу”.
“Асобы, якія ўчынілі злачынствы, звязаныя з прымяненнем зброі і насілля, наўрад ці змогуць разлічваць на станоўчае рашэнне з боку камісіі”, — цытуе генпракурора неафіцыйны тэлеграм-канал прэс-службы Аляксандра Лукашэнкі.
7 жанчын і 23 мужчыны, “асуджаныя за злачынствы пратэстнай накіраванасці”, памілаваны ў адпаведнасці з падпісаным Лукашэнкам указам № 343, паведаміў некалькі гадзін раней неафіцыйны тэлеграм-канал яго прэс-службы.
Сцвярджаецца, што большасць з іх – бацькі непаўналетніх і малалетніх дзяцей.
16 жніўня Лукашэнка падпісаў указ аб памілаванні 30 асоб, асуджаных за злачынствы “пратэстнай накіраванасці”.
Сярод памілаваных 14 жанчын і 16 мужчын, “некаторыя з іх маюць сур’ёзныя захворванні”, “ёсць асобы пенсійнага ўзросту”, гаварылася ў паведамленні прэс-службы Лукашэнкі.
На 25 жніўня праваабаронцам было вядома пра 25 палітвязняў, якія выйшлі на волю па памілаванні ў межах жнівеньскага ўказу. Названы імёны 15 з іх: Ксенія Луцкіна, Ірына Санкоўская, Васіль Бераснеў, Наталля Пятровіч, Вольга Новікава, Ала Зуева, Вольга Страбоўская, Кацярына Леў, Тамара Каравай, Святлана Паўэктава, Яўген Чуміла, Павел Кучынскі, Руслан Красоў, Аляксандр Галуза, Алег Зыкун.
У пачатку ліпеня праваабаронцы паведамлялі аб выхадзе 18 палітвязняў, якое адбылося пасля заявы Лукашэнкі аб вызваленні яго “вельмі цяжкахворых” апанентаў.
Старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала паведаміў, што пасля згаданай заявы было вызвалена 14 чалавек. Сярод іх анкахворы Рыгор Кастусёў, а таксама Дар’я Лосік, Тамара Астрэйка, Святлана Лупач, Кацярына Мадзянкова і Паліна Палавінка.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, зараз палітвязнямі ў Беларусі прызнаны 1.371 чалавек. У рэальнасці іх значна больш.
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 4,9% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаНа беларуска-польскай мяжы нелегальныя мігранты не фіксуюцца два тыдніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 23 грамадзяніны Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаУ студзені — ліпені 2026 года зафіксавана дадатнае сальда знешняга гандлю ў памеры 117,2 млн долараў — НацбанкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваУ 2026-2027 гадах на тэрыторыі Магілёўскай і Мінскай абласцей будзе створаны новы рэспубліканскі заказнікМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка



