Сейм Латвіі ў першым чытанні падтрымаў папраўкі з забаронай на знаходжанне ў краіне аўто з беларускімі нумарамі
5 верасня, Позірк. Сейм Латвіі на пасяджэнні 5 верасня падтрымаў у першым чытанні папраўкі да закона “Аб дарожным руху”, згодна з якімі з 1 лістапада ўводзіцца забарона на знаходжанне ў краіне транспартных сродкаў з беларускай рэгістрацыяй.
Паводле інфармацыі партала навін Delfi, законапраекту “нададзена тэрміновасць”, гэта значыць, што ён пройдзе не тры, а два чытанні.
Папраўкі прадугледжваюць, што зарэгістраваныя ў Беларусі транспартныя сродкі, якія цяпер знаходзяцца ў Латвіі, да 31 кастрычніка павінны быць вывезеныя з краіны або перарэгістраваныя.
“Пасля вызначанага тэрміну беларускія аўтамабілі змогуць уехаць у Латвію толькі адзін раз для транзітнага перасячэння тэрыторыі краіны, загадзя падаўшы заяўку праз сістэму электронных паслуг Дырэкцыі бяспекі дарожнага руху”, — паведамляе медыя.
Міністэрства юстыцыі прапануе два выключэнні. Першае тычыцца аўтамабіляў з беларускай рэгістрацыяй, што належаць асобам з абмежаванай рухомасцю, якія ўязджаюць у Латвію, каб наведаць сваякоў. У адпаведнасці з другім выключэннем, аўтамабілі з беларускімі нумарамі змогуць уязджаць у краіну “ў асаблівых выпадках, звязаных з бяспекай”. У гэтым выпадку неабходна будзе атрымаць дазвол ад Службы фінансавай выведкі.
У выпадку невыканання новага рэгулявання, згодна з законапраектам, зарэгістраваны ў Беларусі транспарт можа быць канфіскаваны на карысць Украіны.
29 чэрвеня Савет Еўрасаюза прыняў новыя абмежавальныя меры эканамічнага характару ў дачыненні да Беларусі ў сувязі з удзелам рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны. Сярод іншага была пашырана забарона на перавозку грузаў аўтатранспартам па тэрыторыі ЕС прычэпамі і паўпрычэпамі з беларускай рэгістрацыяй, у тым ліку пры перавозцы грузавікамі, зарэгістраванымі не ў Беларусі.
З 16 ліпеня асобам на легкавых аўтамабілях з беларускімі нумарамі забаронена ўязджаць у ЕС праз пункты пропуску на мяжы Латвіі з Беларуссю і Расіяй, з 18 ліпеня — праз Літву (да 16 жніўня дзейнічае адтэрміноўка для прыватных асоб, якія не выкарыстоўваюць аўтамабіль у камерцыйных мэтах). Аналагічную забарону ўвяла Эстонія.
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+