Ціханоўская падзякавала за падтрымку кіраўніку МЗС Швецыі Більстрому, які сыходзіць з пасады
6 верасня, Позірк. “Дзякуй, дарагі Тобіяс Більстром, за тое, што вы сапраўдны сябар дэмакратычнай Беларусі”, — з такімі словамі звярнулася беларускі дэмлідар Святлана Ціханоўская да палітыка, які абвясціў пра свой сыход з пасады кіраўніка МЗС Швецыі.
“Ваша лідарства ў адстойванні правоў чалавека і свабоды ва ўсім свеце было глыбока натхняльным. Вас будзе вельмі не хапаць як міністра замежных справаў Швецыі. Зычу вам усялякіх поспехаў у вашых будучых пачынаннях”, — напісала яна на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.
4 верасня Більстром паведаміў, што пакідае пасаду кіраўніка шведскага знешнепалітычнага ведамства, крэсла дэпутата Рыксдага і сыходзіць з палітыкі.
Ціханоўская неаднаразова сустракалася з Більстромам, які адзначыўся актыўнай падтрымкай беларускіх дэмакратычных сіл і крытыкай рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Напрыканцы траўня шведскі партал altinget.se апублікаваў іх сумесны артыкул, у якім палітыкі выступілі за еўрапейскую перспектыву для Беларусі.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка