Мінск 07:19

Заяўнікі, старэйшыя за 60 гадоў, могуць падавацца на польскую візу па запрашэнні ад дзяцей і ўнукаў без папярэдняй рэгістрацыі

9 верасня, Позірк. З 9 верасня 2024 года заяўнікі старэйшыя за 60 гадоў могуць падаваць дакументы на візу па запрашэнні ад дзяцей і ўнукаў без папярэдняй рэгістрацыі ва ўсіх візавых цэнтрах Польшчы, паведамляе іх аператар кампанія VFS Global.

Адзначаецца, што запрашэнне трэба запэўніць у адным з ваяводстваў Польшчы. Таксама пры падачы ў Беларусі неабходна ўлічваць тэрытарыяльную юрысдыкцыю консульстваў.

Польшча значна скараціла колькасць рабочых віз, якія выдаюцца беларусам. З пачатку 2024 года (па стане на 14 чэрвеня) Польшча выдала беларусам 32.233 працоўныя візы, годам раней — 114.598.

26 студзеня міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі прыняў рашэнне прыпыніць удзел МЗС у праграме Poland Business Harbour (PBH) да прыняцця рашэнняў, якія гарантуюць “належную праверку кампаній і замежнікаў, якія з’яўляюцца яе ўдзельнікамі”.

З верасня 2020 года грамадзянам Беларусі ў межах PBH Польшча выдала 93 тыс. віз.

Візы ў краіны ЕС у Беларусі атрымаць вельмі складана. Тое ж тычыцца беларусаў-палітэмігрантаў, якія жывуць у краінах, якія не ўваходзяць у Шэнгенскую зону.

З-за закрыцця пунктаў пропуску на выездзе з Беларусі збіраюцца вялікія чэргі з грузавых, легкавых аўтамабіляў і аўтобусаў. У чэргах пасажыры праводзяць ад 10 да 48 гадзін у залежнасці ад віду транспарту і пераходу.

8 жніўня 2023 года Літва закрыла пункты пропуску Шумскас (з беларускага боку Лоша) і Твярячус (Відзы), 1 сакавіка 2024-га — Лаварышкес (Катлоўка) і Райгардас (Прывалка). На мяжы з Беларуссю працягваюць працаваць два пагранпераходы — Мядзінінкай і Шальчынінкай.

Пасля вынясення палітычна матываванага прыгавору журналісту, актывісту неафіцыйнага Саюза палякаў Беларусі Анджэю Пачобуту (8 гадоў пазбаўлення волі) 10 лютага 2023 года Польшча на нявызначаны тэрмін закрыла адзін з двух даступных для падарожнікаў пунктаў пропуску — Баброўнікі (з беларускага боку Бераставіца).

19 верасня 2023 года з-за ўзрослай плыні нелегальных мігрантаў з боку Беларусі Латвія на нявызначаны тэрмін закрыла і забарыкадавала пункт пропуску Сілене (Урбаны)9 верасня, Пазірк. З 9 верасня 2024 года заяўнікі старэйшыя за 60 гадоў могуць падаваць дакументы на візу па запрашэнні ад дзяцей і ўнукаў без папярэдняй рэгістрацыі ва ўсіх візавых цэнтрах Польшчы, паведамляе іх аператар кампанія VFS Global.

Адзначаецца, што запрашэнне трэба запэўніць у адным з ваяводстваў Польшчы. Таксама пры падачы ў Беларусі неабходна ўлічваць тэрытарыяльную юрысдыкцыю консульстваў.

Польшча значна скараціла колькасць рабочых віз, якія выдаюцца беларусам. З пачатку 2024 года (па стане на 14 чэрвеня) Польшча выдала беларусам 32.233 працоўныя візы, годам раней — 114.598.

26 студзеня міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі прыняў рашэнне прыпыніць удзел МЗС у праграме Poland Business Harbour (PBH) да прыняцця рашэнняў, якія гарантуюць “належную праверку кампаній і замежнікаў, якія з’яўляюцца яе ўдзельнікамі”.

З верасня 2020 года грамадзянам Беларусі ў межах PBH Польшча выдала 93 тыс. віз.

Візы ў краіны ЕС у Беларусі атрымаць вельмі складана. Тое ж тычыцца беларусаў-палітэмігрантаў, якія жывуць у краінах, якія не ўваходзяць у Шэнгенскую зону.

З-за закрыцця пунктаў пропуску на выездзе з Беларусі збіраюцца вялікія чэргі з грузавых, легкавых аўтамабіляў і аўтобусаў. У чэргах пасажыры праводзяць ад 10 да 48 гадзін у залежнасці ад віду транспарту і пераходу.

8 жніўня 2023 года Літва закрыла пункты пропуску Шумскас (з беларускага боку Лоша) і Твярячус (Відзы), 1 сакавіка 2024-га — Лаварышкес (Катлоўка) і Райгардас (Прывалка). На мяжы з Беларуссю працягваюць працаваць два пагранпераходы — Мядзінінкай і Шальчынінкай.

Пасля вынясення палітычна матываванага прыгавору журналісту, актывісту неафіцыйнага Саюза палякаў Беларусі Анджэю Пачобуту (8 гадоў пазбаўлення волі) 10 лютага 2023 года Польшча на нявызначаны тэрмін закрыла адзін з двух даступных для падарожнікаў пунктаў пропуску — Баброўнікі (з беларускага боку Бераставіца).

19 верасня 2023 года з-за ўзрослай плыні нелегальных мігрантаў з боку Беларусі Латвія на нявызначаны тэрмін закрыла і забарыкадавала пункт пропуску Сілене (Урбаны)

Падзяліцца: