Лукашэнка змяніў парадак накіравання грамадзян на санаторна-курортнае лячэнне
11 сакавіка, Позірк. Указ, які змяняе парадак накіравання насельніцтва на санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне, падпісаў 11 сакавіка Аляксандр Лукашэнка, паведамляе яго прэс-служба.
“Пры выдачы пуцёўкі з выкарыстаннем бюджэтных сродкаў дзіцяці на сумеснае санаторна-курортнае лячэнне з кімсьці з бацькоў [указам] выключаюцца неадназначныя трактоўкі права яе паўторнага атрымання ў бягучым годзе ў некалькіх месцах (работы і жыхарства)”, — гаворыцца ў паведамленні.
Таксама дакументам “рэгулююцца пытанні саступкі (перадачы) атрыманай і аплачанай пуцёўкі іншай асобе”.
Тэкст указа на сайце Лукашэнкі не апублікаваны.
Раней паведамлялася, што за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту і Фонду дзяржаўнага сацыяльнага страхавання ў 2024 годзе было аздароўлена і прайшло лячэнне больш як 807 тыс. жыхароў Беларусі.
Агулам у 2024 годзе 1,565 млн чалавек (1,483 млн у 2023 годзе; +5,53%) прайшлі санаторна-курортнае лячэнне. Выручка санаторна-курортных паслуг павялічылася больш чым на 24% у параўнанні з 2023-м, перавысіўшы 1 млрд 8 млн рублёў. Сярэднегадавая напаўняльнасць санаторыяў дасягнула 84,3%.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 5 кастрычніка — 29 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць настаўнікаў у Беларусі за пяць гадоў скарацілася на 13,3 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ Беларусі працягвае павялічвацца колькасць вакансій для замежных работнікаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаДля Еўропы цяпер час захоўваць вернасць каштоўнасцям, а не падпарадкоўвацца інтарэсам бізнесу, лічыць ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаЦіханоўская: Мы хацелі б, каб пасля заканчэння эпохі Лукашэнкі ў Беларусі развіваўся прыватны бізнесМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЦіханоўская: Мы хочам, каб Беларусь стала такой, як сённяшняя Іспанія, — свабоднай, дэмакратычнай і моцнай еўрапейскай краінайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаБарэль: Рэпрэсіі ў Беларусі пачаліся ў 1994 годзе і працягваюцца дагэтульМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства


