Падчас уборкі ўраджаю выяўлена амаль 7,4 тыс. парушэнняў патрабаванняў па ахове працы
11 верасня, Позірк. Кіраўнікам сельскагаспадарчых арганізацый “рэкамендавана ліквідаваць прыкладна 7,4 тыс. парушэнняў патрабаванняў па ахове працы”, выяўленых з пачатку ўборачнай кампаніі, паведамляе прэс-служба Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Паводле сцвярджэння ведамства, парушэнні выяўленыя па выніках 740 маніторынгаў, праведзеных “мабільнымі групамі” з ліку прадстаўнікоў дэпартамента дзяржінспекцыі працы і мясцовых уладаў.
Сярод асноўных парушэнняў — невыкарыстанне работнікамі выдадзеных ім сродкаў індывідуальнай абароны і незабеспячэнне работнікаў гэтымі сродкамі; эксплуатацыя транспарту і іншага абсталявання без ахоўных агароджаў частак, якія рухаюцца (круцяцца); неабсталяванне завальных ям зернесушыльных комплексаў металічнымі рашоткамі; пастаноўка рамантаванай тэхнікі на пабочныя прадметы; допуск работніка, не навучанага бяспечным спосабам выканання працы.
Праз парушэнні прыпынялася праца 404 станкоў, машын і іншага вытворчага абсталявання, эксплуатацыя якіх “стварала пагрозу жыццю і здароўю работнікаў”, падкрэслівае Мінпрацы.
950 чалавек адхілялі ад працы з прычыны “неправядзення інструктажоў, медыцынскіх аглядаў, адсутнасці сродкаў індывідуальнай абароны”.
У аграпрамысловым комплексе, паводле матэрыялаў Камітэта дзяржкантролю і Генпракуратуры, “цэлы букет рознага роду парушэнняў: крадзяжы, карупцыя, прыпіскі, негатоўнасць тэхнікі і зернесушыльных комплексаў і іншыя”, заявіў Аляксандр Лукашэнка 19 ліпеня на селектарнай нарадзе з прадстаўнікамі сваёй адміністрацыі, урада, мясцовых уладаў.
Злачынствам ён назваў негатоўнасць “нават аднаго камбайна ці сушылкі”: “Патрэбная высокая арганізацыя работ, добрая матывацыя аграрыяў і жалезная дысцыпліна. Пакуль — нават тое, што я бачу няўзброеным вокам, — мы гэтага не маем”.
У ліпені — жніўні, паводле маніторынгу “Позірку”, знішчана або пашкоджана мінімум 35 адзінак тэхнікі.
53% пажараў, якія адбыліся сёлета на аб’ектах аграпрамысловага комплексу, звязана з “чалавечым фактарам”, паведаміў на прэс-канферэнцыі 18 ліпеня начальнік галоўнага ўпраўлення нагляду і прафілактыкі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Дзмітрый Турчын.
“З іх дзве траціны звязаныя з парушэннем правілаў эксплуатацыі электрасетак або электраабсталявання”, — сказаў прадстаўнік ведамства.
- Грамадства, ЭканомікаНа рынак працы могуць вярнуцца 10 тыс. пенсіянераў — МінпрацыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў кастрычніку вырас на 3,3%, з пачатку года — на 3,5%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ кастрычніку суседнія краіны ЕС спынілі найменшую за апошнія 8 месяцаў колькасць спробаў незаконнай міграцыі з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка