Ціханоўская ў 25-ю гадавіну знікнення Ганчара і Красоўскага: Рэжым павінен адказаць за злачынствы
16 верасня, Позірк. “Роўна 25 гадоў таму беларускі палітык Віктар Ганчар і бізнесмен Анатоль Красоўскі былі выкрадзеныя і забітыя дыктатарскімі эскадронамі смерці”, — адзначыла 16 верасня дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.
“Іх целы так і не былі знойдзеныя. Рэжым павінен адказаць за ўсе свае злачынствы, здзейсненыя за тры дзесяцігоддзі дыктатуры”, — напісала яна на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.
Экс-кіраўнік Цэнтрвыбаркама Віктар Ганчар і яго сябар бізнесмен Анатоль Красоўскі зніклі 16 верасня 1999 года. На аснове шматлікіх публікацый СМІ і важных сведчанняў можна з вялікай упэўненасцю сцвярджаць, што палітык і прадпрымальнік былі выкрадзеныя і пазней забітыя на загад Аляксандра Лукашэнкі.
У 2019 годзе былы баец спецыяльнага атрада хуткага рэагавання Юрый Гараўскі, які эміграваў з Беларусі, заявіў у СМІ, што 7 траўня 1999-га ён быў у складзе т.зв. “эскадрона смерці”, які на загад стваральніка атрада Дзмітрыя Паўлічэнкі выкраў і забіў экс-міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранку, а 16 верасня таго ж года — Ганчара і Красоўскага.
На падставе гэтага Міжнародная федэрацыя па правах чалавека (FIDH), праваабарончы цэнтр “Вясна” і TRIAL International дабіліся судовага разбіральніцтва над былым сілавіком.
У верасні 2023 года ў акруговым судзе горада Роршах (швейцарскі кантон Санкт-Галах) адбыўся працэс па справе Гараўскага, які быў абвінавачаны ў “датычнасці да шматлікіх знікненняў” (мясцовае заканадаўства не дазволіла абвінаваціць у забойствах або саўдзеле ў іх, паколькі злачынствы здзяйсняліся на тэрыторыі Беларусі). Суд не палічыў яго паказанні дастатковымі для прызнання вінаватым па прад’яўленым абвінавачванні, Гараўскі быў апраўданы.
Праваабаронцы заявілі, што апраўдальны прысуд не ставіць пад сумнеў злачынствы рэжыму Лукашэнкі.
13 верасня 2024 года дырэктар аддзела FIDH па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі Ілля Нузаў паведаміў, што апеляцыя на апраўдальны вырак Гараўскаму яшчэ разглядаецца.
Гл. таксама:
Чырвоная лінія Лукашэнкі. 25 гадоў таму зніклі Ганчар і Красоўскі (на рускай мове)
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаЦіханоўская сустрэнецца ў Эстоніі з кіраўнікамі МЗС, МУС, парламентаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа першую дэкаду лістапада краіны ЕС спынілі на чвэрць менш спроб нелегальнага пранікнення з Беларусі, чым за першыя 10 дзён кастрычнікаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка