Мінск 04:33

АПК абмеркаваў падрыхтоўку да другога раўнда стратэгічнага дыялогу з ЗША

Крыніца: pixabay.com

18 верасня, Позірк. Падрыхтоўку да другога раўнда стратэгічнага дыялогу паміж Беларуссю і Злучанымі Штатамі Амерыкі абмеркавалі ўдзельнікі Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) на пасяджэнні 17 верасня.

Другі раўнд дыялогу запланаваны на снежань гэтага года, паведамляе прэс-служба АПК.

“Абмеркаваныя падыходы да перагляду складу ўдзельнікаў з боку беларускіх дэмакратычных сіл з улікам зменаў у Аб’яднаным пераходным кабінеце і выбараў у Каардынацыйную раду. Увага была нададзеная таксама мерам па павышэнні эфектыўнасці працы ў рамках стратэгічнага дыялогу. Вырашана запытаць справаздачы ад дзеючых рабочых груп, вызначыць падыход да прызначэння лідараў напрамкаў працы і сфарміраваць асноўны склад удзельнікаў з беларускага боку”, — гаворыцца ў паведамленні.

Акрамя гэтага, на пасяджэнні абмяркоўваліся “крокі па павышэнні эфектыўнасці супрацоўніцтва з Еўрасаюзам і Украінай”. Адзначаецца, што на адным з бліжэйшых пасяджэнняў кабінета будуць прадстаўленыя адпаведныя планы прадстаўніцтваў дэмсіл у Брусэлі і Кіеве.

Першы раўнд стратэгічнага дыялогу ЗША з беларускім дэмакратычным рухам адбыўся 6–8 снежня 2023 года ў Вашынгтоне. Стратдыялог — пляцоўка для падтрымання сталых стасункаў дэмсіл Беларусі з урадам ЗША. Чакаецца, што сесіі будуць штогадовымі.

4–5 красавіка гэтага года ў Вашынгтоне ўдзельнікі першых пасяджэнняў рабочых груп у рамках стратдыялога абмеркавалі парушэнні правоў чалавека ў Беларусі, шляхі вызвалення палітвязняў, дзейнасць дэмакратычнага руху і грамадзянскай супольнасці.

У вашынгтонскіх сустрэчах прынялі ўдзел прадстаўнікі Офіса Святланы Ціханоўскай, АПК, Каардынацыйнай рады, грамадзянскай супольнасці, у тым ліку праваабаронцы і прафсаюзныя дзеячы. Амерыканскі бок прадстаўлялі чыноўнікі з Дзярждэпартамента, Агенцтва па міжнародным развіцці, міністэрстваў фінансаў і працы.

Стратэгічны дыялог ЗША і беларускага дэмакратычнага руху будзе праходзіць штогод — Вячорка

Першы стратэгічны дыялог Злучаных Штатаў Амерыкі з беларускім дэмакратычным рухам, які адбыўся 6–8 снежня ў Вашынгтоне, стаў "беспрэцэдэнтнай падзеяй", заявіў па яго выніках журналістам галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка. Палітык звярнуў увагу на тое, што ЗША ніколі раней не …
Падзяліцца: