НАТО рыхтуецца да канфлікту супраць “нашых дзяржаў”, сцвярджае камандуючы ВПС і войскамі СПА Беларусі
18 верасня, Позірк. Пра “падрыхтоўку загадзя” Свераатлантычнага альянсу (НАТО) да ўзброенага канфлікту супраць “нашых дзяржаў”, заявіў 18 верасня ў Мінску камандуючы Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Андрэй Лук’яновіч па выніках пасяджэння Каардынацыйнага камітэта па пытаннях СПА пры Савеце міністраў абароны краін СНД.
“Няпростая абстаноўка вакол нашай дзяржавы, асабліва ў заходнім кірунку. У першую чаргу гэта звязана з інтэнсіўнай мілітарызацыяй еўрапейскага кантынента. Вельмі вялікая колькасць ударнага ўзбраення”, — цытуе военачальніка прэс-служба Міністэрства абароны.
Лук’яновіч сцвярджае, што беларускія вайскоўцы штотыдзень фіксуюць “да 40 вылетаў выведніцкай авіяцыі” краін НАТО. “За гэты няпоўны год мы зафіксавалі 1.400 вылетаў уздоўж нашых межаў, у тым ліку лёгкаматорнай авіяцыі з тэрыторыі Польшчы і краінаў Балтыі. Таксама зафіксавалі пяць парушэнняў дзяржмежаў Саюзнай дзяржавы. Яны парушылі 15-кіламетровую зону”, — заявіў спікер.
У адказ на дзеянні заходніх суседзяў, паведаміў камандуючы, узнімаліся беларускія “дзяжурныя экіпажы па маршрутах, патрулявалі ў асаблівых выпадках баявых дзяжурстваў”. “Гэта ўсё ў рамках адэкватнага рэагавання на наяўнае становішча”, — дадаў ён.
18 жніўня ў інтэрв’ю СТВ Лук’яновіч адзначаў, што становішча ў блізкім прыграніччы “няпростае”, таму неабходна загадзя рыхтавацца да “адкрытага супрацьстаяння Беларусі і Расіі з блокам НАТО”.
Асаблівы акцэнт у інтэрв’ю быў зроблены на выкарыстанні ў сучасных ваенных канфліктах беспілотных лятучых апаратаў (БПЛА).
“Масавасць, малапрыкметнасць для радыёлакацыйных, візуальных і акустычных станцый, а таксама розная тактыка прымянення” робяць беспілотнікі адной з самых істотных ваенных пагроз, “чумой XXI стагоддзя”, падкрэсліў Лук’яновіч.
На сёння “панацэі, абароны ад БПЛА няма”, таму Беларусь “не стаіць на месцы, а вывучае ўвесь перадавы досвед, у тым ліку ў рамках міжнароднай вайсковай супрацоўніцы”, у прыватнасці, з Кітаем і Іранам, адзначыў военачальнік, адказваючы на пытанне пра прычыны свайго нядаўняга візіту ў Тэгеран.
Пра перамовы Лук’яновіча і камандзіра ВПС Ірана Хаміда Вахедзі, якія прайшлі ў Тэгеране, паведамлялася 7 жніўня. Візіт праходзіў на фоне пагроз Тэгерана на адрас Ізраіля адпомсціць за забойства аднаго з лідараў палестынскай групоўкі ХАМАС Ісмаіла Ханіі. Ён удзельнічаў у цырымоніі інаўгурацыі прэзідэнта Ірана 30 ліпеня і быў ліквідаваны ў ноч пасля яе. Іран усклаў адказнасць на Ізраіль.
12 жніўня падраздзяленні беларускіх ВПС і войскаў СПА адправіліся ў Расію для ўдзелу ў сумесных аператыўна-тактычных вучэннях з баявой стральбой на палігоне Ашулук у Астраханскай вобласці, на мяжы з Казахстанам.
Заяўлялася, што вайскоўцы падчас вучэнняў “падвысяць узровень зладжанасці падраздзяленняў, а таксама адпрацуюць новыя тактычныя прыёмы і спосабы вядзення супрацьпаветраных і паветраных баёў”.
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць вакансій у Беларусі вырасла за год амаль на 20% — ЕЭК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка