Па патрабаванні гомельскай пракуратуры песні гурта Tor Band выдаленыя з прыкладання “Яндэкс Музыка”
18 верасня, Позірк. На патрабаванне пракуратуры Гомельскага раёна з прыкладання “Яндэкс Музыка” выдаленыя “экстрэмісцкія музычныя кампазіцыі” гурта Tor Band, паведамляе прэс-служба нагляднага ведамства.
Песні былі выяўленыя ў дадатку “падчас маніторынгу сеткі Інтэрнэт”, гаворыцца ў рэлізе.
Падкрэсліваецца, што ў 2022 годзе творы Tor Band былі прызнаныя “экстрэмісцкімі матэрыяламі” судом Цэнтральнага раёна Гомеля.
З сервісу таксама выдаленыя кантэнт праекта “Маланка Медыя”, і іншыя матэрыялы, адзначае пракуратура.
Акрамя гэтага, адзначаецца ў паведамленні, “у публічным доступе меліся запісы выступаў лідараў Нацыянал-сацыялістычнай рабочай партыі Германіі Адольфа Гітлера і Нацыянальнай фашысцкай партыі Італіі Беніта Мусаліні, у тым ліку з выкарыстаннем выявы названых асоб”.
Названыя запісы выдаленыя з дадатку “ў мэтах недапушчэння рэабілітацыі нацызму і процідзеяння экстрэмізму”. “Акт нагляду быў выкананы ТАА “ЯндексБел” у поўным аб’ёме”, — паведаміла ведамства.
У канцы жніўня 2022 года “экстрэмісцкімі матэрыяламі” прызнаныя “інфармацыйная прадукцыя, сацсеткі і лагатып” групы Tor Band, якая стала папулярнай дзякуючы пратэстным песням у 2020 годзе.
31 кастрычніка мінулага года Гомельскі абласны суд прыгаварыў вакаліста і гітарыста гурта Tor Band Дзмітрыя Галавача да дзевяці гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, ударніка Яўгена Бурло — да васьмі, бас-гітарыста Андрэя Ярэмчыка — да сямі з паловай. Калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда адхіліла апеляцыйныя скаргі музыкаў.
Музыкаў прызналі вінаватымі паводле ч. 3 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы), ч. 1 і 3 арт. 3611 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання), арт. 3691 (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь) і ч. 1 арт. 368 (абраза прэзідэнта) Крымінальнага кодэкса.
19 студзеня музыкаў унеслі ў спіс “экстрэмістаў”.
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць вакансій у Беларусі вырасла за год амаль на 20% — ЕЭК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка