Палітычны аглядальнік BPN Аляксандр Класкоўскі стаў лаўрэатам міжнароднага конкурсу “Вольнае слова”
8 верасня, Позірк. Палітычны аглядальнік праекта BPN/”Позірк” Аляксандр Класкоўскі стаў лаўрэатам творчага конкурсу “Вольнае слова”. Пераможцы аб’яўлены 8 верасня ў Вільнюсе.
У гэтым годзе конкурс, які раней абмяжоўваўся Беларускай асацыяцыяй журналістаў, праводзіўся пад эгідай Міжнароднай федэрацыі журналістаў.
Паводле слоў члена журы конкурсу, культуролага Максіма Жбанкова, на конкурс былі пададзены 144 работы. На яго думку, “гэта вельмі шмат”, улічваючы тую сітуацыю, у якой зараз вымушаны працаваць незалежныя беларускія журналісты ў выгнанні.
Першае месца ў катэгорыі “Лепшы інфармацыйны матэрыял” заняў журналіст “Радыё Свабода” Дзмітрый Панкавец з тэкстам “Ніхто ня верыў, што мы застанемся жывымі. Беларускі добраахвотнік Дзяніс “Кіт” расказаў пра пекла пад Бучай”.
Другое месца ў гэтай катэгорыі аддадзена журналісту расійскай “Новой газеты. Европа” Ягору Парфянкову з матэрыялам “Мариуполь. Город, которого нет”, а трэцяе — беларускаму фатографу Віялеце Саўчыц з фотапраектам “Шнары пратэсту. Шэсць фотагісторыяў пацярпелых на пратэстах у жніўні 20 ” для сайта “Радыё Свабода”.
У намінацыі “Лепшая аналітычная публікацыя” першае месца атрымаў журналіст анлайн-выдання “Салідарнасць” Дзмітрый Касач за цыкл артыкулаў “Рэферэндум”.
Другое месца заняў журналіст Віталь Цыганкоў за артыкул “Лукашэнка як гарант страты сувэрэнітэту”, які быў апублікаваны на сайце “Радыё Свабода”, трэцяе месца — палітычны аглядальнік BPN/“Позірку” Аляксандр Класкоўскі за матэрыял “Прощать политических врагов Лукашенко не готов”.
У намінацыі “Лепшая публікацыя мастацка-публіцыстычнага жанру” першае месца заняў журналіст Дзмітрый Казакевіч з матэрыялам “Ніколі не спрабуй у зняволенага: “Як ты?..” на сайце тэлеканала “Белсат”.
Другое месца заняла журналістка выдання “Салідарнасць” Анастасія Зелянкова за цыкл матэрыялаў “Жанчыны”, трэцяе месца — журналісты “Белсата” Аляксандр Баразенка і Дзяніс Дудзінскі за цыкл рэпартажаў з Украіны “Людзі вайны”.
У намінацыі “Лепшае журналісцкае расследаванне” першае месца заняло выданне nashaniva.com за матэрыял “Укараняецца ў беларускай арганізацыі як юрыст, перасылае інфармацыю Лебедзевай. Дзіўная дзейнасць Мантаса Данелюса”.
Другое месца атрымала каманда журналістаў “Беларускага расследвальніцкага цэнтра” Ксенія Вязнікаўцава, Вольга Альхіменка і Аляксей Карпека за матэрыял “Аляксандр Шакуцін зарабляе мільёны долараў у Еўропе ў абыход санкцый і пакрывае выдаткі за кошт беларускага бюджэту”.
Трэцяе месца занялі Сяргей Ляпін і Васіль Драбышэўскі з анлайн-выдання flagshtok.info з матэрыялам “Флагшток установил имя администратора одиозного тг-канала — им оказался чиновник из Гомельского облисполкома”.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУрач Салавей прадставіў "аварыйныя крокі" для аховы здароўя Беларусі, якія ўключаюць скасаванне манаполіі МінздароўяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаСістэмныя праблемы не дазваляюць Беларусі "з розумам" укараніць сістэму клініка-затратных груп — экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПацыенты ў Беларусі не бачаць, хто атрымлівае доступ да іх даных у электроннай сістэме аховы здароўя — прадстаўніца Фонду медсалідарнасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСпоўнілася паўгода з пачатку штодзённых спробаў мігрантаў трапіць у ЕС праз беларуска-латвійскую мяжу (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваДа 2032 года урачоў можа стаць больш, але "ці ператворыцца колькасць у якасць — вялікае пытанне", заяўляе экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаТурэмная медыцына павінна перайсці ад МУС да Мінздароўя, псіхолагам трэба дбайна працаваць са зняволенымі — ВялічкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаКолькасць стратных арганізацый павялічылася за год больш чым на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка


