Спікер Сейма Літвы: Мы падтрымліваем беларускую апазіцыю
26 верасня, Позірк. Пазіцыя Літвы “застаецца яснай: краіна падтрымлівае беларускую апазіцыю”. Так пракаментавала артыкул з заклікамі аднавіць супрацоўніцтва Беларусі і Літвы міністра замежных спраў Беларусі Максіма Рыжанкова спікер парламента гэтай балтыйскай краіны Вікторыя Чмілітэ-Нільсен.
“На гэты момант у нас няма прычын меркаваць, што рэжым Лукашэнкі спыніў падтрымку Расіі. Акрамя таго, мы ведаем, што ў беларускіх турмах застаюцца зняволенымі журналісты і апазіцыянеры”, — цытуе Чмілітэ-Нільсен LRT.
Яна таксама адзначыла, што публікацыя заклікаў да Літвы за дзесяць дзён да выбараў у Сейм можа мець з імі сувязь.
“Не хацелася б будаваць здагадкі, але можна меркаваць, што гэта звязана з перадвыбарнай кампаніяй. Аднак падобныя заявы гучалі і раней, не толькі ў перыяд выбараў”, — падкрэсліла спікер парламента.
У напісанай Рыжанковым для найбуйнейшай дзяржаўнай газеты “СБ. Беларусь сегодня” калонцы ад 26 верасня гучаць заклікі да аднаўлення стасункаў Вільнюса з Мінскам. Пры гэтым аўтар паказвае на наяўныя, з ягонага пункту гледжання, страты Літвы ад спынення кантактаў, не прыводзячы ніякіх звестак пра тое, як гэта паўплывала на Беларусь.
Пасля публікацыі “Позірк” звярнуўся па каментар да МЗС Літвы. Адказ на дадзены момант не атрыманы.
Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года Літва стала адной з краін, якія найбольш актыўна падтрымалі грамадзянскую супольнасць і дэмакратычныя сілы Беларусі. Кантакты з афіцыйным Мінскам былі зведзеныя да мінімуму, а пасля пачатку поўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны, у якой рэжым Аляксандра Лукашэнкі падтрымлівае Крэмль, і міграцыйнага крызісу, які развярнуўся на мяжы, практычна цалкам спыніліся.
- Палітыка, ЭканомікаАмбасадар у Кеніі Взяткін бачыць "пэўны патэнцыял" ва ўдзеле Беларусі ў рэканструкцыі офіса ААН у Афрыцы — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаНа фоне санкцый улады маюць намер "пераарыентаваць бізнес на працу з айчынным сэканд-хэндам" — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка