Спікер Сейма Літвы: Мы падтрымліваем беларускую апазіцыю

26 верасня, Позірк. Пазіцыя Літвы “застаецца яснай: краіна падтрымлівае беларускую апазіцыю”. Так пракаментавала артыкул з заклікамі аднавіць супрацоўніцтва Беларусі і Літвы міністра замежных спраў Беларусі Максіма Рыжанкова спікер парламента гэтай балтыйскай краіны Вікторыя Чмілітэ-Нільсен.
“На гэты момант у нас няма прычын меркаваць, што рэжым Лукашэнкі спыніў падтрымку Расіі. Акрамя таго, мы ведаем, што ў беларускіх турмах застаюцца зняволенымі журналісты і апазіцыянеры”, — цытуе Чмілітэ-Нільсен LRT.
Яна таксама адзначыла, што публікацыя заклікаў да Літвы за дзесяць дзён да выбараў у Сейм можа мець з імі сувязь.
“Не хацелася б будаваць здагадкі, але можна меркаваць, што гэта звязана з перадвыбарнай кампаніяй. Аднак падобныя заявы гучалі і раней, не толькі ў перыяд выбараў”, — падкрэсліла спікер парламента.
У напісанай Рыжанковым для найбуйнейшай дзяржаўнай газеты “СБ. Беларусь сегодня” калонцы ад 26 верасня гучаць заклікі да аднаўлення стасункаў Вільнюса з Мінскам. Пры гэтым аўтар паказвае на наяўныя, з ягонага пункту гледжання, страты Літвы ад спынення кантактаў, не прыводзячы ніякіх звестак пра тое, як гэта паўплывала на Беларусь.
Пасля публікацыі “Позірк” звярнуўся па каментар да МЗС Літвы. Адказ на дадзены момант не атрыманы.
Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года Літва стала адной з краін, якія найбольш актыўна падтрымалі грамадзянскую супольнасць і дэмакратычныя сілы Беларусі. Кантакты з афіцыйным Мінскам былі зведзеныя да мінімуму, а пасля пачатку поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны, у якой рэжым Аляксандра Лукашэнкі падтрымлівае Крэмль, і міграцыйнага крызісу, які развярнуўся на мяжы, практычна цалкам спыніліся.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская ў Інсбруку заклікала Еўропу інвеставаць ў беларускія незалежныя СМІ, праваабарончыя і культурніцкія ініцыятывы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка



