Затрыманы па справе аб нападзе на расійскага апазіцыянера Волкава беларус падазраецца паводле двух артыкулаў КК Польшчы
26 верасня, Позірк. Грамадзяніна Беларусі Віктара П., затрыманага ў рамках расследавання па крымінальнай справе аб нападзе на расійскага апазіцыянера Леаніда Волкава, які праходзіць у Польшчы, падазраюць у здзяйсненні трох злачынстваў, у тым ліку паводле арт. 18 і арт. 119 Крымінальнага кодэкса Польшчы, паведаміў “Белсат” са спасылкай на інфармацыю польскай пракуратуры.
Адзначаецца, што арт. 119 (дыскрымінацыя) датычыцца гвалтоўных дзеянняў або пагроз на падставе нацыянальнай, этнічнай, расавай, палітычнай або рэлігійнай прыналежнасці або яе адсутнасці.
Артыкул 18 — аб формах саўдзелу ў злачынстве.
У адносінах да падазронага прыменена мера стрымання ў выглядзе ізаляцыі, вядуцца далейшыя працэсуальныя дзеянні і збор доказаў. Пасля збору матэрыялу будзе прад’яўлена абвінавачанне.
19 красавіка прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск напісаў на сваёй старонцы ў сацсетцы Х, што забойства паплечніка расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага Леаніда Волкава замовіў двум палякам беларус, “які працуе на расіян”, ён затрыманы
“Нападаючыя таксама ўжо затрыманы. Яны звязаныя з коламі фанатаў ультрас”, — адзначыў Туск.
Кіраўнік урада падкрэсліў, што “ніякай ласкі да супрацоўнікаў расійскіх службаў не будзе”.
Любая “здрада і спроба дэстабілізацыі” будуць “выпальвацца [каленым] жалезам”, падкрэсліў ён.
Напад на Волкава, былога кіраўніка штабоў памерлага ў зняволенні Навальнага, адбыўся 12 сакавіка ў Вільні. Ён атрымаў розныя траўмы, у тым ліку пералом рукі. Невядомы спрабаваў збіць яго малатком.
Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская, каментуючы літоўскаму агенцтву BNS напад, заявіла, што беларусы, якія ўцяклі ад рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, не адчуваюць сябе ў бяспецы нават у дэмакратычных, свабодных краінах.
Дэмлідар дадала, што “многія беларускія актывісты ўжо сутыкнуліся з тым, што за імі сочаць на вуліцах у Літве і Польшчы, іх фатаграфуюць незнаёмыя людзі, ім паступаюць ананімныя пагрозы”.
Як адзначае “Белсат”, польская пракуратура сумесна з Агенцтвам унутранай бяспекі вядуць шматпланавае расследаванне ў сувязі з нападамі на расійскіх апазіцыянераў, пераважна звязаных з Фондам барацьбы з карупцыяй, створаным Аляксееў Навальным у 2011 годзе. Справа тычыцца нападаў на расійскіх актывістаў як у краінах Еўропы, так і ў Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы.
Раней стала вядома, што сярод падазраваных па справе аб нападзе на расійскіх апазіцыянераў расійскі юрыст Анатоль Блінаў. Ён быў затрыманы ў Польшчы 13 верасня. Пракуратура прад’явіла яму тры абвінавачанні, у тым ліку ў збіванні Волкава “з прычыны яго нацыянальнай палітычнай прыналежнасці і палітычнай дзейнасці”. Бліноў арыштаваны на тры месяцы.
Расійскі “Фонд барацьбы з карупцыяй” заяўляе, што замах на Волкава 12 сакавіка 2024 года быў замоўлены былым саўладальнікам кампаніі ЮКАС Леанідам Неўзліным.
Ён, у сваю чаргу, яшчэ 5 жніўня накіраваў у літоўскую паліцыю заяву, у якой сцвярджае, што Бліноў наўмысна стварае ўражанне, што за нападам на Волкава стаіць Неўзлін.

- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13–15 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля прарыву мігрантаў праз тунэль Польшча не фіксуе спробаў незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаЗа 11 месяцаў у абароненым грунце вырашчана на 2,3% гародніны менш, чым годам ранейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


