КДБ вярбуе палітвязняў, вызваленых па памілаванні — праваабаронцы

27 верасня, Позірк. Камітэт дзяржбяспекі “масава і гвалтоўна” вярбуе палітвязняў, вызваленых у 2024 годзе па “так званым памілаванні”, паведамляе праваабарончая ініцыятыва Dissidentby.
Паводле звестак праваабаронцаў, супрацоўнікі спецслужбы “настойваюць на падпісанні [вызваленымі] шэрагу папер, згодзе на ўдзел у прапагандысцкіх відэароліках і забараняюць выезд з краіны”.
Сцвярджаецца, што КДБ “пад пагрозай новых пераследаў і ціску на сям’ю” патрабуюць ад экс-палітвязняў “супрацоўніцтва ў агентурнай дзейнасці супраць дэмакратычных сіл”. Ад людзей, гаворыцца ў паведамленні, патрабуецца “звяртацца ва ўсе магчымыя фонды і структуры і паведамляць любую інфармацыю, якая дапаможа знішчыць каналы падтрымкі рэпрэсаваных або нанесці іншую шкоду апазіцыйным структурам”.
Часцяком на мабільныя тэлефоны памілаваных усталёўваецца спецыяльнае праграмнае забеспячэнне, якое “дазваляе супрацоўнікам рэжыму ажыццяўляць выведвальную дзейнасць літаральна ў рэжыме онлайн”, адзначае Dissidentby.
Праваабаронцы просяць тых, хто апынуўся ў падобнай сітуацыі паведамляць пра выпадкі вярбоўкі і ціску. “Мы цалкам разумеем вашу сітуацыю і пастараемся аказаць дапамогу, зыходзячы з абставінаў”, — падкрэслівае ініцыятыва.
З 3 ліпеня Аляксандр Лукашэнка памілаваў 115 чалавек.
16 верасня Лукашэнка падпісаў указ аб памілаванні 37 чалавек, асуджаных за “злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці”, 4 верасня і 16 жніўня паводле такога ж механізму было памілавана па 30 чалавек.
У пачатку ліпеня праваабаронцы паведамлялі аб выхадзе на волю 18 палітвязняў, якое адбылося пасля заявы Лукашэнкі аб вызваленні яго “вельмі цяжкахворых” апанентаў.
Старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала паведаміў, што пасля згаданай заявы было вызвалена 14 чалавек.
У Беларусі цяпер 1.329 чалавек прызнана палітычнымі зняволенымі.

- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў снежні вырас на 0,8%, за 2025 год — знізіўся на 15,5%, за апошнія 10 гадоў — вырас на 65,2% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца на тэрыторыі былога СССР па зніжэнні афіцыйнага курсу долара ў 2025 годзе (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ апошні дзень 2025 года Літва зафіксавала 3 спробы незаконнай міграцыі з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка


