“Белавія” выставіла на таргі свой апошні самалёт Bombardier
27 верасня, Позірк. На электроннай гандлёвай пляцоўцы “ІПМ-Таргі” прадаецца самалёт Bombardier 1999 года выпуску, які належыць авіякампаніі “Белавія”, вынікае з адпаведнай аб’явы.
Пачатковы кошт за самалёт без рухавікоў — 2,92 млн. рублёў (каля 900 тыс. долараў).
Прыём заявак ад патэнцыйных пакупнікоў вядзецца да 24 кастрычніка. Таргі прызначаныя на 25 кастрычніка.
У інфармацыі аб самалёце адзначаецца, што яго “далейшая эксплуатацыя і тэхнічнае абслугоўванне магчымыя пасля выканання патрабаванага комплексу работ па тэхнічным абслугоўванні, у адпаведнасці з зацверджанай праграмай і выкананню працэдуры падаўжэння тэрміну дзеяння сертыфіката лётнай прыдатнасці”.
Да прыбыцця ў Мінск у 2007 годзе гэты самалёт належаў авіякампаніям Францыі, Германіі, Канады і ЗША, адзначае тэлеграм-канал “АдВінта | Авіяцыя Беларусі”.
Тэлеграм-канал звяртае ўвагу, што выстаўлены на таргі Bombardier — апошняе судна канадскага вытворцы ў парку “Белавія”.
Нацыянальны перавозчык задзейнічаў на рэйсах самалёты Bombardier з 2007 па 2018 гады. Далей кіраўніцтва кампаніі вырашыла абнаўляць парк больш сучаснымі і эканамічнымі самалётамі.
Два самалёты Bombardier беларускі авіяперавозчык вярнуў лізінгадаўцу.
23 траўня 2021 года ў выніку дзеянняў беларускіх уладаў у мінскім аэрапорце здзейсніў вымушаную пасадку самалёт ірландскай авіякампаніі Ryanair, які ляцеў з Афін у Вільнюс. На борце былі на той момант апазіцыйны блогер Раман Пратасевіч і яго сяброўка, расіянка Сафія Сапега. Яны былі затрыманыя, асуджаныя, але пасля памілаваныя.
Пасля інцыдэнту беларускай нацыянальнай авіякампаніі “Белавія” забаронена лятаць у краіны Еўрасаюза. 2 снежня 2021 года Вялікабрытанія, Канада, ЗША і ЕС скаардынавана адобрылі чарговыя санкцыі ў дачыненні да шэрагу беларускіх фізічных асоб і арганізацый. Як было адзначана ў сумеснай заяве з гэтай нагоды, санкцыйныя меры прынятыя “ў адказ на працяглыя нападкі на правы чалавека і асноўныя свабоды ў Беларусі, ігнараванне міжнародных нормаў і неаднаразовыя акты рэпрэсій”. Сярод арганізацый, якія трапілі ў “чорны спіс”, значылася і “Белавія”.
2 сакавіка 2022 года, неўзабаве пасля поўнамаштабнага расійскага вайсковага ўварвання ва Украіну, ЗША ўвялі ў дачыненні да “Белавія” абмежаванні, якія тычацца экспарту прадукцыі авіяцыйнай сферы і ліцэнзавання пэўных самалётаў і запчастак. З 7 снежня 2023 года яны былі падоўжаныя яшчэ на 180 дзён.
9 жніўня 2023 года “Белавія” была ўключаная ў санкцыйныя спісы ЗША.
3 лістапада 2023 года генеральны дырэктар кампаніі Ігар Чаргінец на прэс-канферэнцыі ў Мінску прызнаў, што планы па мадэрнізацыі флоту самалётаў авіякампаніі “Белавія” былі парушаныя праз увядзенне заходніх санкцый.
Сёлета 29 траўня Еўрапейскі суд агульнай юрысдыкцыі пакінуў у сіле санкцыі Еўрасаюза, уведзеныя супраць “Белавія”, адхіліўшы адпаведны пазоў беларускай авіякампаніі.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 16–18 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЛукашэнка і Крэмль руйнуюць беларускую ідэнтычнасць, перапісваючы гісторыю пад расійскія стандарты — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць заявак у службу эвакуацыі BySol за мінулы тыдзень вырасла ў 2,5 раза — СтрыжакМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаПродажы бензіну насельніцтву за пяць гадоў знізіліся на 10,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства