Дарадца Ціханоўскай салідарызавалася з вымушанымі працаваць ва ўмовах ідэалагізацыі настаўнікамі
5 кастрычніка, Позірк. Ва ўмовах сённяшняй Беларусі праца настаўніка самая важная, але і самая складаная, такое меркаванне выказала дарадца дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі Таццяна Шчытцова ў Сусветны дзень настаўнікаў, 5 кастрычніка, і напярэдадні нацыянальнага Дня настаўніка (адзначаецца ў першую нядзелю кастрычніка).
“Вам трэба паказваць навучэнцам каштоўнасць ведаў, у той час як у дзяржаве веды безаглядна прыносяцца ў ахвяру ідэалогіі і прапагандзе, — адзначыла яна ў відэазвароце, апублікаваным у тэлеграм-канале Ціханоўскай. — Вы імкнецеся развіваць у дзецях адкрытасць і давер да людзей, у той час як дзяржава пераследуе людзей за іншадумства і не выконвае ўласныя законы”.
“Вы хацелі б навучыць дзяцей цаніць культурную разнастайнасць свету і прывіць ім здольнасць да дыялогу, аднак рэжым абвясціў ворагам увесь так званы заходні свет. Вы марыце, каб вашыя выпускнікі былі свабоднымі асобамі, якія паважаюць сябе і іншых, аднак дзяржава атачыла іх шчыльным колам ідэалагічных патрабаванняў і кантролю, мэта якіх адна — каб у дзяцей і моладзі назаўжды сфармаваўся страх свабоды”, — дадала Шчытцова.
Дарадца дэмлідара, якая выкладае ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце ў Вільнюсе, прызналася, што ёй “цяжка нават уявіць, як складана заставацца сапраўдным настаўнікам у такіх умовах”.
“Але вы не апускаеце рукі і бароніце сваіх навучэнцаў. Вашу працу, вашы размовы з дзецьмі, студэнтамі немагчыма пераацаніць сёння”, — канстатавала яна. Беларускім калегам Шчытцова сярод іншага зычыла салідарнасці і падтрымкі ў іх педагагічных супольнасцях.
Згодна з праведзеным “Позіркам” аналізам публікацый Нацыянальнага статыстычнага камітэта, за тры гады колькасць настаўнікаў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі скарацілася на 8,1 тыс. — да 103,3 тыс. на пачатак навучальнага года-2020/21 (даныя публікуюцца са спазненнем на год).
Пасля падзей 2020 года рэпрэсіі закранулі ў тым ліку сферы навукі і адукацыі. Пераслед зазналі студэнты, прадстаўнікі акадэмічнай супольнасці, навукоўцы; многія былі адлічаныя або звольненыя, пазбаўленыя волі, вымушана пакінулі краіну. Ва ўніверсітэтах з’явіліся прарэктары па бяспецы і кадрах, якія фактычна адказваюць за палітычную лаяльнасць у ВНУ. У школах сталі масава ствараць “класы ваенна-патрыятычнай накіраванасці”. Не працягнулі ліцэнзіі большасці прыватных школ і дзіцячых садоў, спыняюць працу нешматлікія недзяржаўныя ВНУ.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка