Ціханоўская ў Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання: Дзяржава павінна абараняць права на жыццё
10 кастрычніка, Позірк. “Дзяржава павінна надаваць першарадную ўвагу і абараняць неад’емнае права на жыццё — самую галоўную каштоўнасць”, — адзначыла беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская ў Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання (10 кастрычніка).
“Беларусь застаецца адзінай еўрапейскай краінай, дзе дагэтуль прымяняецца гэтая жорсткая практыка. Ёй няма месца ў XXI стагоддзі, і яна мусіць быць скасаваная”, — напісала палітык на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.
У сваім тэлеграм-канале палітык адзначыла, што “жыццё — галоўная і абсалютная каштоўнасць чалавека”, тое, што трэба штодня шанаваць і абараняць.
Захаванне смяротнага пакарання ў Беларусі, на яе думку, з’яўляецца “перажыткам мінулага, які адмаўляе каштоўнасць” чалавека.
“Смяротнае пакаранне — гэта легітымацыя гвалту, — перакананая дэмлідар. — Гэта шлях да бязмежнай жорсткасці. Ніхто не заслугоўвае не ведаць дня пакарання. Ніводная сям’я не павінна быць пазбаўленая інфармацыі пра месца і дату смерці свайго блізкага. Ні ў аднаго чалавека жыццё не можа забраць дзяржава. Бо калі дзяржава вырашае, хто варты жыцця, а хто не, яна быццам бы сцвярджае: дастаткова толькі нашай волі — і мы пазбавім вас не толькі маёмасці і свабоды, але і самага каштоўнага, што ў вас есць”.
Ціханоўская падкрэсліла, што беларускае грамадства павінна будавацца на такіх прынцыпах, як “чалавечая годнасць, справядлівасць і павага да кожнага”. “І я ўпэўненая, смяротнага пакарання не павінна быць у дзяржаве, якая шануе сваіх грамадзян і іх вартасць”, — дадала яна.
Беларусь — адзіная краіна ў Еўропе, дзе працягваюць прымяняць смяротнае пакаранне. За апошнія 20 гадоў у Беларусі расстраляна каля 400 прыгавораных да найвышэйшай меры пакарання. Вядома толькі некалькі выпадкаў памілавання.
Пытанне пра скасаванне смяротнага пакарання было вынесена на рэферэндум у 1996 годзе. Паводле афіцыйных даных, супраць выказалася 80,4% грамадзян, якія ўзялі ўдзел у галасаванні.
Праблему смяротнага пакарання ў Беларусі трэба ўздымаць, каб грамадства рабілася лепшым — Палуда
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка