За саматужны выраб БПЛА затрыманы жыхар Воранаўскага раёна
14 кастрычніка, Позірк. Жыхар аграгарадка Доцішкі Воранаўскага раёна (Гродзенская вобласць) затрыманы 11 кастрычніка, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта (ДПК).
Затрыманне праведзена вайскоўцамі Лідскага памежатрада, у доме ў мужчыны знойдзены беспілотны лятальны апарат (БПЛА) саматужнай вытворчасці, удакладняе ведамства.
Акрамя гэтага, гаворыцца ў паведамленні, па месцы жыхарства затрыманага выяўленыя гумовы трос, пульт дыстанцыйнага кіравання і акумулятарная батарэя. Усе прадметы канфіскаваныя.
“Вядзецца далейшае разбіральніцтва”, — заявілі ў ДПК.
Паводле звестак памежнай службы, з пачатку года лідскімі памежнікамі канфіскавана ў грамадзян 12 беспілотнікаў.
Папярэдні выпадак адбыўся 29 верасня таксама ў Воранаўскім раёне.
Супрацоўнікі таго ж — Лідскага — пагранатрада 11 верасня затрымалі дваіх мужчын з беспілотнымі лятучымі апаратамі паблізу мяжы з Літвой.
Раней “Позірк” паведамляў, што ў ноч на 11 верасня на мяжы з Польшчай “з прыцягненнем АМАП” затрымалі двух жыхароў Брэсцкай вобласці, у якіх, паводле сцвярджэння Дзяржпагранкамітэта, былі канфіскаваныя самаробны БПЛА самалётнага тыпу з парашутам, прызначаныя для запуску апарата тросы, чатыры акумулятарныя батарэі, цеплавізар і “таварна-матэрыяльныя каштоўнасці”.
4 верасня незаконны беспілотнік быў знойдзены ў раёне аграгарадка Путрышкі (Гродзенскі раён).
Ад пачатку года пагранічнікі выявілі не менш як 11 дронаў.
1 красавіка набыў моц указ ад 25 верасня 2023 года № 297 “Аб дзяржаўным уліку і эксплуатацыі грамадзянскіх беспілотных лятучых апаратаў”, якім забараняецца ўвоз, захоўванне, абарот, эксплуатацыя і выраб беспілотнікаў і выкарыстанне паветранай прасторы без належнага дазволу.
Акрамя таго, незаконнае трыманне і выкарыстанне беспілотнікаў у памежнай зоне або памежнай паласе з’яўляюцца парушэннем памежнага рэжыму і цягнуць за сабой адміністрацыйную адказнасць (арт. 24.19 КаАП прадугледжвае штраф да 50 базавых велічыняў — да 2.000 рублёў).
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка