На мяжы з Польшчай выняты чарговы беспілотнік, да затрымання парушальнікаў прыцягнулі АМАП

11 верасня, Позірк. У ноч на 11 верасня на мяжы з Польшчай “з прыцягненнем АМАП” затрымалі двух жыхароў Брэсцкай вобласці, паведамляе прэс-служба Дзяржпагранкамітэта.
Сцвярджаецца, што ў іх вынятыя самаробны беспілотнік самалётнага тыпу з парашутам, прызначаныя для запуску апарата тросы, чатыры акумулятарныя батарэі, цеплавізар і “таварна-матэрыяльныя каштоўнасці”.
Паводле інфармацыі ведамства, у дачыненні да затрыманых распачаты адміністрацыйны працэс за парушэнне памежнага рэжыму, кожнаму з іх пагражае штраф да 20 базавых велічыняў (800 рублёў).
Дзяржпагранкамітэт нагадаў, што папярэдні падобны выпадак на мяжы з Польшчай адбыўся 30 жніўня, тады была знойдзена схованка са складовымі часткамі беспілотнікаў. “Ад пачатку жніўня гэта ўжо шосты факт спынення брэсцкімі пагранічнікамі супрацьпраўнай дзейнасці з выкарыстаннем БЛА”, — гаворыцца ў паведамленні.
1 красавіка набыў моц указ ад 25 верасня 2023 года № 297 “Аб дзяржаўным уліку і эксплуатацыі грамадзянскіх беспілотных лятучых апаратаў”, якім забараняецца ўвоз, захоўванне, абарот, эксплуатацыя і выраб беспілотнікаў і выкарыстанне паветранай прасторы без належнага дазволу.
Акрамя таго, незаконнае ўтрыманне і выкарыстанне беспілотнікаў у памежнай зоне або памежнай паласе з’яўляюцца парушэннем памежнага рэжыму і прыводзяць да адміністрацыйнай адказнасці.

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВосьмы раз з пачатку чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі за суткі больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


