Галоўчанка прапанаваў “аманскім сябрам” дапамогу ў развіцці прамысловасці і сельскай гаспадаркі
15 кастрычніка, Позірк. Надзею на “ўзмацненне гандлёва-эканамічных сувязяў” Беларусі і Амана выказаў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка падчас сустрэчы ў Маскаце 14 кастрычніка з віцэ-прэм’ерам па справах Савета міністраў гэтай дзяржавы Саідам Фахадам бен Махмудам аль-Саідам.
Галоўчанка на сустрэчы падкрэсліў, што “больш за 30 гадоў таму” Беларусь стала незалежнай краінай і “на працягу ўсяго гэтага часу Аман з’яўляецца надзейным сябрам і партнёрам”, паведамляе прэс-служба беларускага ўрада.
“Беларусь і Аман знаходзяцца ў рэгіёнах, дзе адбываюцца досыць складаныя працэсы. Аман адыгрывае важную ролю ў забеспячэнні рэгіянальнай бяспекі, выступае з міратворчымі місіямі ў блізкаўсходнім рэгіёне. Беларусь, са свайго боку, таксама выступае за больш хуткае вырашэнне ўсіх канфліктаў выключна мірным шляхам”, — сказаў Галоўчанка.
Чыноўнік заявіў аб “вельмі вялікай” адкрытасці і гатоўнасці да развіцця двухбаковых адносін “ва ўсіх сферах — палітычнай, міжпарламенцкай, гандлёва-эканамічнай”.
Паводле яго слоў, “у стратэгіях развіцця Беларусі і Амана ёсць тыя сферы, у якіх мы выдатна можам адзін аднаго дапоўніць”. Для Амана, сцвярджае прэм’ер, прыярытэтамі з’яўляюцца “прамысловае развіццё, развіццё ўласнай апрацоўчай прамысловасці, вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі, перапрацоўка прадуктаў харчавання”. “Усё гэта Беларусь можа прапанаваць нашым аманскім сябрам з улікам таго няпростага шляху, які мы прайшлі”, — сказаў Галоўчанка.
“Са свайго боку, нам трэба тое, што ўжо выдатна развіта ў Амана: гэта лагістыка, рээкспарт тавараў, функцыянаванне свабодных эканамічных зон, развіццё нафтаперапрацоўкі і хімічнай прамысловасці. Таму поле для сумеснай дзейнасці проста велізарнае”, — дадаў прэм’ер.
Адзначаецца, што падчас візіту быў падпісаны шэраг двухбаковых мемарандумаў.
Мемарандум аб узаемаразуменні падпісаны паміж Міністэрствам фінансаў Беларусі і Упраўленнем рынку капіталу Амана. Аналагічны дакумент падпісаны паміж Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) Беларусі і Міністэрствам гандлю, прамысловасці і садзейнічання інвестыцыям Амана, мемарандум аб узаемаразуменні ў сферы абароны правоў спажыўцоў — паміж МАРГ Беларусі і Упраўленнем па абароне правоў спажыўцоў Амана.
13 кастрычніка Галоўчанка адправіўся ў чатырохдзённую рабочую паездку, паведамлялася, што цягам гэтага часу ён наведае Аман і Пакістан.
Паводле даных Міністэрства замежных спраў, у 2021 годзе тавараабарот паміж Беларуссю і Аманам складаў 1,5 млн долараў (беларускі экспарт — 0,9 млн). У аснове паставак з Беларусі тады ляжалі калійныя ўгнаенні і прадукты харчавання. Актуальных даных на сайце МЗС не прадстаўлена.
Беларускія ўлады актыўна нарошчваюць супрацоўніцтва з краінамі “далёкай дугі”. У чэрвені 2023 года акадэмічны дырэктар даследчага цэнтра BEROC, доктар эканамічных навук Леў Львоўскі заявіў у інтэрв’ю “Позірку”, што спробы беларускай улады знайсці гандлёвых партнёраў у такіх краінах марныя і носяць фактычна “фармальны характар”.
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСамая ўплывовая канфесія — праваслаўе, самая веруючая вобласць — Брэсцкая, заяўляе ўпаўнаважаны па справах рэлігійМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Выбары, Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаІнфляцыя можа "з’есці" дасягненні беларускай эканомікі — эксперт BEROC (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка