Дагавор аб гарантыях бяспекі “пацвердзіць гатоўнасць” Беларусі і Расіі выкарыстаць ядзерную зброю — МЗС РФ
19 кастрычніка, Позірк. Дагавор аб гарантыях бяспекі “пацвердзіць гатоўнасць Расіі і Беларусі выкарыстаць усе наяўныя ў іх арсенале сілы і сродкі ў адказ на знешнюю агрэсію”, заявіў кіраўнік другога дэпартамента краін СНД МЗС РФ Аляксей Палішчук у апублікаваным 19 кастрычніка інтэрв’ю “РІА Новости”.
“У тым ліку — у выключных выпадках — ядзерную зброю, як пра гэта сёлета 25 верасня заявіў прэзідэнт Расіі”, — дадаў ён.
Паводле сцвярджэння чыноўніка, гэты дагавор “скіраваны на ўмацаванне ўзаемных саюзніцкіх абавязацельстваў” дзвюх краін “па забеспячэнні надзейнай абароны і бяспекі Саюзнай дзяржавы на фоне нарастаючых пагроз з боку краін НАТО і кіеўскага рэжыму”.
Масква разлічвае завяршыць працу па гэтым дакуменце “да юбілейнага пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы, якое плануецца прымеркаваць да 25-годдзя падпісання саюзнай дамовы” (Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы быў падпісаны 8 снежня 1999 года).
Пра тое, што ў дагавор аб гарантыях бяспекі будуць закладзеныя прынцып выкарыстання ядзернага і звычайнага ўзбраення, а таксама іншыя метады абароны Беларусі і Расіі, заявіў міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў, выступаючы 2 верасня перад студэнтамі Акадэміі кіравання.
25 верасня на пасяджэнні Савета бяспекі Расіі было абвешчана пра абнаўленне ядзернай дактрыны РФ. Уладзімір Пуцін сярод іншага паведаміў, што Масква “пакідае за сабой права” выкарыстаць ядзерную зброю ў выпадку агрэсіі супраць Беларусі. “З беларускім бокам, з прэзідэнтам Беларусі ўсе гэтыя пытанні ўзгодненыя. У тым ліку калі праціўнік, выкарыстоўваючы звычайную зброю, стварае крытычную пагрозу нашаму суверэнітэту”, — сказаў прэзідэнт РФ.
Пасля Аляксандр Лукашэнка заявіў у каментарыі тэлеканалу “Расія 1”, што асабіста ўдзельнічаў у працэсе абнаўлення ядзернай дактрыны РФ.
“Мы з Уладзімірам Уладзіміравічам [Пуціным] яшчэ гадоў пяць таму пачалі гэтае пытанне, таму для мяне гэта не нова”, — сказаў ён.
На думку Лукашэнкі, “даўно трэба было гэтую дактрыну” змяніць, і “гарачыя галовы” на Захадзе “ўжо гэтыя сігналы пачулі”. “Гарачыя галовы, калі б яны не пачулі, то як мінімум ужо бамбавалі б нас, асабліва Расію, гэтымі дальнабойнымі ракетамі. А так, напэўна, гэта ахалоджвае іх запал”, — дадаў ён.
Размешчаная ў Беларусі расійская тактычная ядзерная зброя (ТЯЗ) можа быць выкарыстаная толькі з дазволу Крамля, вынікала з заяў Лукашэнкі 8 кастрычніка ў Маскве перад пасяджэннем Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД.
“Слухайце, нават калі б мы, як Паўночная Карэя, мелі зброю, вырабленую і створаную ў сябе, ніколі ў жыцці ніводная краіна не выкарыстала б яе самастойна без кансультацыі са сваімі саюзнікамі. А тым больш нам без кансультацыі з Расейскай Федэрацыяй, — сказаў Лукашэнка. — <…> Але калі б раптам, то, натуральна, мы б не проста пракансультаваліся, мы б вельмі сур’ёзна правялі перамовы з прэзідэнтам Расіі па прымяненні гэтай зброі”.
Пра тое, што ў выпадку нападу Украіны на Беларусь Лукашэнка зможа выкарыстаць расійскую ТЯЗ з дазволу Масквы, заявіў 6 кастрычніка ў сваім тэлеграм-канале намеснік кіраўніка Савета бяспекі РФ Дзмітрый Мядзведзеў.
“[У такой сітуацыі] у Аляксандра Рыгоравіча будзе поўная падстава звярнуцца да Расіі для выкарыстання размешчанай ў Беларусі ТЯЗ. І яму цяжка будзе адмовіць у задавальненні паглядзець на агеньчыкі ў Кіеве”, — адзначыў Мядзведзеў (захаваны аўтарскі стыль).
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 23 снежня 2024 года — 2 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаЗ 2014 года ў 10 разоў зменшылася колькасць арганізацый, якія не плацілі заробкі ў тэрмін — ДзяржкантрольМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЕўрапейскія перавозчыкі хацелі б аднавіць авіязносіны з Беларуссю, але палітыкі супраць — чыноўнік Мінтранса (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваКіраўнік Віцебскага аблвыканкама прыгразіў жорсткімі мерамі за парушэнні гандлёвымі цэнтрамі правілаў пажарнай бяспекіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаАмбасадар у Кеніі Взяткін бачыць "пэўны патэнцыял" ва ўдзеле Беларусі ў рэканструкцыі офіса ААН у Афрыцы — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаНа фоне санкцый улады маюць намер "пераарыентаваць бізнес на працу з айчынным сэканд-хэндам" — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка