“Вясна”: У Беларусі за ахвяраванні забароненым арганізацыям асуджана не менш за 112 чалавек

3 красавіка, Позірк. Не менш за 112 чалавек асуджана ў Беларусі за ахвяраванні забароненым уладамі арганізацыям, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Гаворка ідзе аб прыгаворах паводле арт. 3612 (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання), арт. 2901 (фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці), арт. 3613 (удзел ці падрыхтоўка грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы) Крымінальнага кодэкса.
У жніўні 2024 года праваабаронцы паведамлялі, што за ахвяраванні розным арганізацыям і ініцыятывам, якія атрымалі “экстрэмісцкі” статус, у Беларусі было асуджана не менш за 91 чалавека. Агульны тэрмін вынесенага фігурантам пакарання — 255 гадоў пазбаўлення і абмежавання волі.
Следчы камітэт паведамляў, што грамадзяне ў 2023 годзе зрабілі “добраахвотных ахвяраванняў” на суму больш за 37 млн рублёў (каля 11,5 млн долараў ЗША).
У снежні мінулага года паведамлялася, што сілавікі прымушаюць паўторна “кампенсаваць шкоду” асоб, якія раней падвяргаліся такому прымусу за данаты “экстрэмісцкім” арганізацыям. Ціск на людзей аказвалі Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю і Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй (ГУБАЗіК) МУС.
Як заявіў начальнік упраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю Уладзіслаў Ларыёнаў у сюжэце “Цені. Цана тэрору” на тэлеканале АНТ 2 красавіка, “толькі за апошні год” КДК ва ўзаемадзеянні са Следчым камітэтам “выяўлена каля 70 злачынстваў, звязаных з фінансаваннем рознага кшталту дэструктыўнай дзейнасці”.

- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаЗа першы квартал 2026 года зменшылася доля занятага ў эканоміцы насельніцтва ў працаздольным узросцеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваУ Палескім радыяцыйна-экалагічным запаведніку прымаюцца меры супраць лясных пажараў, якія пераносяць радыенуклідыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаЛатвія чатыры тыдні штодня фіксуе спробы мігрантаў незаконна патрапіць на яе тэрыторыю з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЗа год колькасць людзей, якія пражываюць на забруджаных радыенуклідамі тэрыторыях, зменшылася на 8 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
