Латвія пастрожыла правілы ўезду для грамадзян Беларусі

3 красавіка, Позірк. Сейм Латвіі ў канчатковым чытанні зацвердзіў папраўкі да закона “Аб дзяржаўнай мяжы”, паведамляе партал навін Delfi.
Згодна з новаўвядзеннямі, грамадзяне трэціх краін пры ўездзе ў Латвію павінны будуць паведамляць пра мэту візіту, а таксама прадастаўляць даныя аб сваёй працы ў дзяржарганізацыях і службе ў сілавых органах.
З заканадаўчай ініцыятывай выступіла парламенцкая камісія па нацыянальнай бяспецы. На думку яе членаў, Масква і Мінск “не адмовяцца ад выкарыстання грамадзян дружалюбных ім краін для выведкі і іншых шкоднасных дзеянняў, накіраваных супраць Еўрапейскага саюза і краін — членаў НАТО”.
Падкрэсліваецца, што дзеянне паправак не будзе распаўсюджвацца на грамадзян дзяржаў ЕС і НАТО, Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (OECD), Еўрапейскай эканамічнай зоны, Швейцарыі і Бразіліі. Гаворка ідзе ў першую чаргу пра Расію, Беларусь і краіны СНД, адзначае медыя.
Грамадзяне трэціх краін, якія не маюць выдадзенай у Латвіі візы або віду на жыхарства, будуць абавязаны за 48 гадзін да ўезду ў краіну пазначыць мэту паездкі, меркаваны тэрмін знаходжання, месца пражывання, маршрут перамяшчэння і кантактную інфармацыю.
Таксама спатрэбіцца інфармацыя аб сферы занятасці і пра тое, ці не прэтэндаваў канкрэтны грамадзянін у сваёй краіне на выбарную пасаду, ці не мае цяпер або ў мінулым статусу дзяржаўнага або муніцыпальнага служачага.
Трэба будзе прадастаўляць інфармацыю аб службе ва ўзброеных сілах, спецслужбах, памежнай ахове, мытні, установах унутраных спраў, юрыдычных або замежных (уключаючы дыпламатычныя) ведамствах.
За непрадастаўленне або прадастаўленне ілжывай інфармацыі можа быць накладзены штраф да 2 тыс. еўра, гаворыцца ў публікацыі.
У адпаведнасці з прынятымі папраўкамі, службы бяспекі Латвіі не радзей аднаго разу ў год будуць ацэньваць неабходнасць гэтых патрабаванняў і іх далейшую мэтазгоднасць.
Адзначаецца, што змены не будуць распаўсюджвацца на асоб з дыпламатычным імунітэтам або на тых, хто здзяйсняе “кароткатэрміновую паездку для выканання афіцыйных функцый або забеспячэння тэхнічнай падтрымкі”.
Таксама ў абноўленым законе гаворыцца, што пропуск у прымежную зону грамадзянам трэціх краін, пачынаючы з 15-гадовага ўзросту, будзе выдавацца толькі пры згодзе Службы дзяржаўнай бяспекі Латвіі.
5 студзеня паведамлялася, што ў 2024 годзе Латвія не ўпусціла на сваю тэрыторыю 137 беларусаў, палічыўшы іх пагрозай бяспецы. Адмову ва ўездзе таксама атрымалі грамадзяне Расіі, Малдовы, Украіны, Казахстана, Узбекістана, Ізраіля, Грузіі, Таджыкістана, Вялікабрытаніі, Каргызстана, ЗША, Сербіі.

- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ Беларусі працягвае павялічвацца колькасць вакансій для замежных работнікаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаДля Еўропы цяпер час захоўваць вернасць каштоўнасцям, а не падпарадкоўвацца інтарэсам бізнесу, лічыць ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаЦіханоўская: Мы хацелі б, каб пасля заканчэння эпохі Лукашэнкі ў Беларусі развіваўся прыватны бізнесМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЦіханоўская: Мы хочам, каб Беларусь стала такой, як сённяшняя Іспанія, — свабоднай, дэмакратычнай і моцнай еўрапейскай краінайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаБарэль: Рэпрэсіі ў Беларусі пачаліся ў 1994 годзе і працягваюцца дагэтульМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка

