Дапкюнас прызначаны амбасадарам у Славакіі па сумяшчальніцтве
21 кастрычніка, Позірк. Амбасадар Беларусі ў Аўстрыі, пастаянны прадстаўнік краіны пры АБСЕ і міжнародных арганізацыях у Вене Андрэй Дапкюнас 21 кастрычніка прызначаны амбасадарам у Славакіі (па сумяшчальніцтве), вынікае з паведамлення прэс-службы Аляксандра Лукашэнкі.
Беларусь закрыла амбасаду ў Браціславе восенню 2023 года. Апошнім амбасадарам Беларусі ў Славакіі быў Ігар Ляшчэня, які падаў у адстаўку ў жніўні 2020 года. Тады дыпламат, былы памочнік Лукашэнкі, выступіў у падтрымку беларусаў, якія выйшлі на мірныя пратэсты пасля выбараў прэзідэнта.
Пасля закрыцця амбасады Дапкюнас некалькі разоў наведваў Славакію (адлегласць паміж Венай і Браціславай 74 км), апошні раз — у канцы жніўня.
Адносіны Славакіі з рэжымам Лукашэнкі нельга назваць адназначнымі. Да нядаўняга часу Браціслава была паслядоўным крытыкам рэжыму ў Мінску. Беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская некалькі разоў наведвала гэтую краіну, сустракалася з папярэднім славацкім прэзідэнтам Зузанай Чапутавай (кадэнцыя завяршылася 15 чэрвеня 2024 года), членамі ўрада.
Увосень 2023 года на парламенцкіх выбарах у Славакіі перамагла левацэнтрысцкая партыя “Напрамак — сацыяльная дэмакратыя” на чале з Роберта Фіца, які ў чацвёрты раз стаў прэм’ер-міністрам (раней у 2006–2010, 2012–2016 і 2016–2018 годах). За палітыкам замацаваўся імідж прарасійскага папуліста.
Новы міністр культуры Марціна Шымковічава ў сярэдзіне студзеня 2024-га адмяніла загад папярэдніцы Наталлі Міланавай, які забараняў культурнае і акадэмічнае супрацоўніцтва з Беларуссю і Расіяй. Забарона была ўведзеная ў сакавіку 2022 года з-за развязанай РФ вайны супраць Украіны.
Неўзабаве пасля гэтага, у сярэдзіне лютага, віцэ-спікер Нацыянальнай рады Славакіі Андрэй Данко прапанаваў аднавіць парламенцкія “групы сяброўства” з Беларуссю і РФ.
На абмеркаванні тэматычнага даклада 3 ліпеня ў рамках 56-й сесіі Савета па правах чалавека (СПЧ) ААН прадстаўніца Славакіі канстатавала “трывожную эвалюцыю парушэнняў правоў чалавека” ў Беларусі, адзначыўшы, што рэжым Лукашэнкі “павольна, але дакладна душыць іншадумства, планамерна працуючы над устараненнем” дысідэнтаў.
Лукашэнка сустракаўся з Фіца ў Мінску ў лістападзе 2016 года, калі Славакія старшынствавала ў Еўрасаюзе, і выказаў яму падзяку за “нармалізацыю адносін Беларусі і ЕС”. “Роберт Фіца выказаў шмат добрых слоў пра Беларусь, якая, на яго думку, адрозніваецца стабільным і дынамічным развіццём”, — сцвярджала тады прэс-служба Лукашэнкі.
У жніўні і верасні гэтага года Лукашэнка і Фіца абмяняліся віншавальнымі пасланнямі з нагоды юбілеяў (70-годдзя і 60-годдзя адпаведна).
61-гадовы Дапкюнас узначальвае дыпмісію ў Вене з верасня 2020 года. Да гэтага цягам трох гадоў быў намеснікам міністра замежных спраў.
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваНа бліжэйшых святах у Беларусі будзе дзяжурыць каля 3,5 тыс. ратавальнікаў — МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла сёмае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — лістападзе 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля відэа ў "ЦікТоку" з зацвілымі лавашамі Лукашэнка даручыў арганізаваць праверкі на хлебазаводах — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа апошнія тры гады колькасць уведзеных у эксплуатацыю кватэр скарацілася на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУрад Украіны прапануе выключыць беларускую мову са спісу тых, якія падлягаюць абароне ў краіне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаДыпламатычнае збліжэнне рэжыму з Ватыканам раней суправаджалася вызваленнем палітвязняў, але сітуацыя змянілася — экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+