Страчаныя аб’ёмы экспарту ва Украіну і на Захад не толькі кампенсаваныя, а істотна перавышаныя — Снапкоў
22 кастрычніка, Позірк. Страчаныя аб’ёмы беларускага экспарту ва Украіну і на Захад за мінулыя тры гады “не проста кампенсаваныя, а істотна перавышаныя, цалкам адноўленыя фізічныя аб’ёмы паставак асноўных кан’юнктурных тавараў”, заявіў першы намеснік прэм’ер-міністра Мікалай Снапкоў 22 кастрычніка ў парламенце.
Чыноўнік, як паведамляе прэс-служба ўрада, выступіў з дакладам “Аб цяперашніх выніках працы эканомікі і ключавых прыярытэтах збалансаванага эканамічнага росту ў сярэднетэрміновай перспектыве” на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі.
Паводле слоў Снапкова, краіна “ўшчыльную наблізілася да ключавой задачы пяцігодкі” — экспарту ў аб’ёме 50 млрд долараў за год.
“Бездонным рынкам збыту” беларускай прадукцыі першы віцэ-прэм’ер назваў Афрыку. Экспарт у афрыканскія краіны, заявіў чыноўнік, сёлета “вырас у чатыры разы” і за восем месяцаў склаў 497 млн долараў.
Ключавой для ўрада з’яўляецца задача арганізацыі сістэмы дастаўкі тавараў на афрыканскі рынак, сэрвісу і праходжання плацяжоў, гэта значыць “забеспячэння ўзаемаразлікаў за прадукцыю, што пастаўляецца”, адзначыў Снапкоў. Паводле яго слоў, “тут павінны быць і будуць мець месца нестандартныя падыходы, на жаль, не такія, да якіх прызвычаіліся [беларускія] прамыслоўцы-экспарцёры”. “Праца няпростая, але неабходная”, — канстатаваў ён.
Мінск адносіць дзяржавы Афрыкі да краін “далёкай дугі”, супрацу з якімі рэжым Лукашэнкі актывізаваў на фоне пагаршэння стасункаў з Захадам. У чэрвені 2023 года акадэмічны дырэктар даследчага цэнтра BEROC, доктар эканамічных навук Леў Львоўскі заявіў у інтэрв’ю “Позірку”, што спробы беларускай улады знайсці гандлёвых партнёраў у такіх краінах марныя і носяць фактычна “фармальны характар”.
Дэмакратычныя краіны ўвялі ў дачыненні да Беларусі мноства санкцый, у тым ліку эканамічных. Абмежавальныя меры ўводзіліся за фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе і жорсткае падаўленне распачатых пасля іх пратэстаў, прымусовую пасадку самалёта Ryanair, штучна створаны міграцыйны крызіс на мяжы з краінамі ЕС, дапамогу Расіі ў ваеннай агрэсіі супраць Украіны.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка