Лябедзька абмеркаваў з еўрапарламентарыем Андрукайцісам стратэгію дэлегацыі ЕП па Беларусі

22 кастрычніка, Позірк. Стратэгію, прыярытэты і план дзейнасці дэлегацыі па Беларусі ў Еўрапейскім парламенце (ЕП) абмеркаваў дарадца дэмлідара Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкай супрацы Анатоль Лябедзька з дэпутатам ЕП, членам згаданай групы Віцянісам Повіласам Андрукайцісам.
“Гэта была сустрэча знаёмства, якая хутка перарасла ў працоўную”, — цытуе беларускага палітыка “Парламентскі канал”.
Паведамляецца, што “ў топе прыярытэтаў” знаходзіцца тэма палітвязняў і “некалькі канкрэтных накірункаў магчымай супрацы” з дэлегацыяй ЕП па гэтым пытанні.
Бакі абмеркавалі арганізацыю і правядзенне беларуска-еўрапейскага міжпартыйнага форума “8+100″, запланаваные на 2025 год прэзідэнцкія выбары ў Беларусі і працу альянса дэпутацкіх груп “За дэмакратычную Беларусь”.
На пачатку кастрычніка кіраўніком дэлегацыі ЕП па Беларусі была абраная прадстаўніца Польшчы Малгажата Гасеўска (віцэ-спікер польскага Сейма ў 2019–2023 гадах).
18 верасня ў Страсбургу (Францыя) дэпутаты Еўрапарламента абмеркавалі рэзалюцыю аб становішчы палітвязняў у Беларусі, 19 верасня яна была прынятая.
13 верасня 2023 года ЕП прыняў рэзалюцыю “Аб сітуацыі ў Беларусі”, у якой запатрабаваў ад беларускіх уладаў спынення “спіралі гвалту, катаванняў, рэпрэсій і прапаганды супраць іншадумцаў”, безумоўнага вызвалення палітвязняў, абвяшчэння амністыі для “ўсіх арыштаваных з палітычных матываў”, аказання неабходнай медыцынскай дапамогі палітвязням з цяжкімі захворваннямі, правядзення незалежнага расследавання па фактах смерці палітвязняў.
На наступны дзень еўрапарламентарыі ўхвалілі рэзалюцыю “Нявызначанасць адносна месцазнаходжання Мікалая Статкевіча і нядаўнія напады на членаў сем’яў беларускіх палітыкаў і актывістаў”, у якой запатрабавалі “неадкладнага і безумоўнага вызвалення” палітыка “і ўсіх 1.500 палітычных зняволеных”.
8 лютага 2024 года Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю “Новая хваля масавых арыштаў актывістаў апазіцыі і членаў іх сем’яў у Беларусі”, у якой сярод іншага заклікаў неадкладна і безумоўна вызваліць усіх палітзняволеных, членаў іх сем’яў і “асоб, якія зазналі адвольнае затрыманне”, аднавіць і выплаціць кампенсацыі.
З траўня на Мальце было падпісана пагадненне аб супрацы паміж Еўрапарламентам і беларускімі дэмакратычнымі сіламі.
- Палітыка
- ПалітыкаФрыдман: Лукашэнка памыляецца, недаацэньваючы ЕўропуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прадпрыемстваў за год вырасла на 1,6 млрд рублёў — даныя БелстатаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваУ заключны дзень анамальна цёплага надвор'я тэмпературныя рэкорды зафіксаваныя больш чым на 30 метэастанцыях (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Выбары, ПалітыкаЛукашэнка звязаў сваё "перавыбранне" з падтрымкай беларусамі "ўсходняга вектара"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаПуцін лічыць, што супрацоўніцтва з Мінскам у эканоміцы развіваецца "найлепшым чынам"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю прамежкавымі таварамі за год павялічылася ў 1,6 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка