Карпенка звязаў правядзенне выбараў у студзені з канцом “пяцігодкі”, Касцевіч — з тым, што яшчэ не пачнецца пасяўная
23 кастрычніка, Позірк. У 2025 годзе “заканчваецца рэалізацыя пяцігадовага плана сацыяльна-эканамічнага развіцця”, у сувязі з чым неабходна “прааналізаваць вынікі і вызначыць далейшы стратэгічны курс развіцця краіны, асноўныя напрамкі ўнутранай і знешняй палітыкі”, заявіў старшыня Цэнтрвыбаркама Ігар Карпенка, выступаючы 23 кастрычніка ў Палаце прадстаўнікоў наконт даты прэзідэнцкіх выбараў.
Паводле яго слоў, якія прыводзяць дзяржСМІ, кіраўнік дзяржавы “выконвае ключавую ролю ў гэтым пытанні, паколькі яно фарміруе ўрад, забяспечвае эканамічную і палітычную стабільнасць, пераемнасць і ўзаемадзеянне органаў дзяржаўнай улады”.
Уступленне на пасаду зноў абранага прэзідэнта ў пачатку 2025 года дазволіць яму “ажыццяўляць свае паўнамоцтвы на пачатковай стадыі стратэгічнага планавання”, сказаў кіраўнік ЦВК.
Правядзенне выбараў 26 студзеня 2025 года бачыцца Карпенка “цалкам абгрунтаваным” у тым ліку зыходзячы са “станоўчай практыкі арганізацыі рэферэндуму 2022 года” і адзінага дня галасавання 2024 года.
“У гэты перыяд мінімальная колькасць грамадзян ад’язджае з краіны ў адпачынак, а таксама знаходзіцца на дачах, што выключае нязручнасці, звязаныя з аддаленасцю ўчасткаў для галасавання па месцы рэгістрацыі ад фактычнага месца пражывання выбаршчыкаў”, — падкрэсліў кіраўнік ЦВК.
На думку старшыні пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях ПП НС, экс-міністра працы і сацабароны Ірына Касцевіч, пры выбары даты ўлічаны “і кадравыя пытанні, і сезоннасць — як вытворчая, так і адпачынкавая” (цытата паводле відэа, распаўсюджанага праэс-службай ПП НС).
“У студзені мы яшчэ не сеем, і ў канцы студзеня рэдка хто ідзе ў адпачынак”, — падкрэсліла дэпутат, заўважыўшы, што 26 студзеня з’яўляецца “аптымальнай датай”.
Касцевіч таксама заявіла, што “2025-ы — гэта год, якім фінішуе бягучая пяцігодка”.
“Мы падводзім папярэднія вынікі і, самае галоўнае, закладваем стратэгічныя дакументы на наступную пяцігодку… Менавіта ў студзені кожны беларус, плануючы сваю асабістую будучыню, проста абавязаны прыйсці і прагаласаваць за будучыню сваёй краіны”, — сказала яна.
Паводле кіраўніка пастаяннай камісіі па дзяржбудаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Валянціна Семянякі, дата 26 студзеня “зручная для грамадзян і дзяржорганаў, якія ў гэты перыяд падводзяць пэўныя вынікі, плануюць сваю працу на наступны год і адначасова могуць сувымяраць свае намеры, планы з намерамі і планамі кандыдатаў у прэзідэнты”.
Цэнтральная камісія плануе на сваім пасяджэнні 24 кастрычніка разгледзець арганізацыйныя пытанні выбараў, якія маюць адбыцца паведамляе прэс-служба ЦВК.
У прыватнасці, павінен быць зацверджаны каляндарны план кампаніі, парадак вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты, кірункі і дзейнасці нацыянальных і міжнародных назіральнікаў.
Як паведамлялася, Палата прадстаўнікоў некалькі гадзін раней прызначыла выбары прэзідэнта на 26 студзеня 2025 года.
Сёмыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі павінны адбыцца не пазней за 20 ліпеня 2025 года. Дэмсілы краіны неаднаразова заяўлялі, што будуць дамагацца іх непрызнання міжнароднай супольнасцю.
Аляксандр Лукашэнка да гэтага часу неадназначна выказваўся наконт свайго ўдзелу ў выбарах 2025 года. Аднак з пачатку гэтага месяца ён кожную суботу наведвае раёны і выступае на фестывалях “Дажынкі” з прамовамі, якія можна ахарактарызаваць як перадвыбарныя.
19 кастрычніка ў Валожыне (Мінская вобласць) ён зазначыў, што яго паездкі па раёнах Беларусі не з’яўляюцца часткай перадвыбарнай кампаніі.
Папярэднія выбары, якія адбыліся ў 2020 годзе, адзначыліся самымі масавымі пратэстамі за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі. Узніклы пасля іх палітычны крызіс і шырокамаштабныя рэпрэсіі працягваюцца да гэтага часу.
27 жніўня 2020 года Уладзімір Пуцін у інтэрв’ю вядучаму тэлеканала “Расія” Сяргею Брылеву заявіў, што па просьбе Лукашэнкі ў РФ быў сфарміраваны “пэўны рэзерв з супрацоўнікаў праваахоўных органаў” для аказання дапамогі беларускім сілавікам у выпадку, калі б яна спатрэбілася.
У апублікаваным 22 кастрычніка гэтага года інтэрв’ю “РИА Новости” амбасадар РФ у Беларусі Барыс Грызлоў заявіў, што Расія “ў рамках сваіх абавязацельстваў” акажа Мінску “дапамогу і падтрымку” ў выпадку “спроб дэстабілізацыі сітуацыі” падчас прэзідэнцкіх выбараў 2025 года, калі пра гэтым папросіць беларускі бок.
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ 6% жыхароў Беларусі маецца інваліднасць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаНаяўныя рэсурсы хатніх гаспадарак за год павялічыліся на 19%, выдаткі — на 14%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБез уліку дэнамінацый курс долара ў Беларусі перавысіў 350 млн рублёў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- З пачатку 2024 года дзвесце чалавек звярнуліся ў Мінску ў пункт посткантактнай прафілактыкі ВІЧМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваУ Беларусі 25 тыс. чалавек жыве з ВІЧМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства"Інстаграм" і "Тэлеграм" найбольш папулярныя ў кібермахляроў пры псеўдапродажы тавараў — СКМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка