Лукашэнка хоча супрацоўнічаць з Замбіяй, у тым ліку па карысных выкапнях
24 кастрычніка, Позірк. Замбія “дамаглася права праводзіць самастойную ўнутраную і знешнюю палітыку”, а таксама “дасягнула значнага прагрэсу ў стварэнні цвёрдай эканамічнай базы”, адзначыў Аляксандр Лукашэнка віншуючы з 60-годдзем незалежнасці гэтай дзяржавы ў Паўднёвай Афрыцы яго народ і прэзідэнта Хакаіндэ Хічылему.
У пасланні, апублікаваным прэс-службай віншавальніка, сцвярджаецца, што Беларусь зацікаўленая ў “актывізацыі палітычнага дыялогу” з Замбіяй, развіцці супрацы ў гандлі, навукова-тэхнічнай, гуманітарнай ды іншых сферах.
“Беларусь гатовая да рэалізацыі сумесных праектаў у сферах сельскай гаспадаркі, харчовай бяспекі, здабычы і перапрацоўкі карысных выкапняў, прамысловай кааперацыі, стварэння і падрыхтоўкі падраздзяленняў для барацьбы з прыроднымі і тэхнагеннымі катастрофамі”, — адзначыў Лукашэнка.
Віншавальнік запрасіў Хічылему ў Беларусь, каб абмеркаваць “перспектыўныя напрамкі ўзаемадзеяння”.
У Замбіі здабываюць берылій, жалеза, золата, кобальт, марганец, медзь, нікель, уран, цынк, металы плацінавай групы; вапняк, вугаль, серу, а таксама ізумруды і мноства іншых каштоўных камянёў.
Паводле даных Міжнароднага валютнага фонду на красавік 2024 года, валавы ўнутраны прадукт Замбіі на душу насельніцтва складаў 1.413 долараў. Паводле гэтага паказчыку краіна займала 29-е месца ў Афрыцы (даследавалася 53 дзяржавы).
Звестак пра стан гандлёва-эканамічных стасункаў Беларусі і Замбіі ў адкрытым доступе няма.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаБеларусь застаецца на перадапошнім месцы ў ЕАЭС па пакрыцці знешняга доўгу міжнароднымі рэзерваміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаУ верасні намінальны сярэдні заробак знізіўся на 1,2% (падрябязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаУ Беларусі ўзровень беспрацоўя ў трэцім квартале 2024 года нязначна знізіўся — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 кастрычніка 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+